В Шумилино на храм Николая Чудотворца воздвигли большой купол

Актуалии Духоўнае Общество

Купалы як сімвал неба на зямлі

Знамянальным для шумілінцаў назваў дзень 26 красавіка 2016 года сакратар епархіяльнага савета Віцебскай епархіі протаіерэй Уладзімір Разановіч, вітаючы гараджан ля храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы, які будуецца ў цэнтры горада. Усё шумілінскае благачынне, кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі многіх працоўных калектываў, прыхаджане, госці сабраліся ў гэты дзень на будоўлі храма для таго, каб стаць сведкамі важнай падзеі – на храм узводзіўся вялікі купал.
І гэта не толькі важны канструктыўны этап будаўніцтва, але і надзвычай сімвалічная падзея для любога верніка. Купалы на царкве сімвалізуюць неба на зямлі і накіроўваюць нашы памкненні ад зямнога да нябеснага. Ёсць купалы, значыць, хутка адкрыецца і царква, а гэтага з нецярпеннем і спадзяваннем на лепшае чакае кожны шумілінец, ахвяруе на гэта грошы, удзельнічае ў суботніках і іншых акцыях у падтрымку важнага будаўніцтва.
Царква – прыгожая, велічная, багатая – у цэнтры горада не можа не паспрыяць лепшаму, настроіць на асаблівы лад жыццё, дапамагчы кожнаму з нас у добрых і светлых памкненнях і пачынаннях. Царква надае гораду асаблівую святочнасць і ўрачыстасць. І гэта ўжо зразумела, нягледзячы на тое, што работ па завяршэнні яе будаўніцтва наперадзе яшчэ нямала. І ад кожнага з нас залежыць, як хутка ў сценах нашай шумілінскай царквы пройдзе першае богаслужэнне.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №34 ад 29.04.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *