Если у вас родился ребёнок, зарегистрируйте его и дайте имя

Общество Семья

Калі ў вас нарадзілася дзіця

Парадак і тэрміны рэгістрацыі нараджэння
Рэгістрацыя нараджэння праводзіцца ў органах, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, па месцы нараджэння дзяцей ці па месцы жыхарства бацькоў (аднаго з іх).
Заява аб рэгістрацыі нараджэння робіцца бацькамі (адным з іх), а ў выпадку хваробы, смерці бацькоў, ухілення бацькамі ад падачы заявы ці немагчымасці для іх па іншых прычынах зрабіць заяву – блізкімі роднымі бацькоў, органам апекі і папячыцельства, адміністрацыяй установы аховы здароўя, у якой маці пакінула дзіця пасля нараджэння, ці іншымі асобамі.
Заява аб рэгістрацыі нараджэння павінна быць зроблена не пазней за тры месяцы з дня нараджэння дзіцяці, а ў выпадку нараджэння мёртвага дзіця – не пазней за трое сутак з моманту нараджэння.

Прысваенне дзіцяці прозвішча, імя, імя па бацьку
Прозвішча дзіцяці вызначаецца прозвішчам бацькоў. Калі бацькі маюць розныя прозвішчы, то прозвішча дзіцяці прысвойваецца па ўказанні таго з бацькоў, хто робіць заяву аб рэгістрацыі нараджэння, у адпаведнасці з прозвішчам, што ўказана ў дакуменце, які сведчыць яго асобу. Прысваенне дзіцяці двайнога прозвішча дапускаецца ў выпадку, калі бацькі (адзін з іх) носяць двайное прозвішча.
Уласнае імя дзіцяці даецца са згоды бацькоў. Дзіцяці можа быць дадзена не больш за два ўласныя імя. Імя, запісанае ў запісе акта аб нараджэнні першым, лічыцца асноўным.
Імя па бацьку прысвойваецца па ўласным імені бацькі, ці па імені асобы, запісанай у якасці бацькі.

Калі бацькі – непаўналетнія
Рэгістрацыя нараджэння дзіцяці ў бацькоў (аднаго з іх), якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту, здзяйсняецца ў звычайным парадку. Пры гэтым згода бацькоў (апекуноў) непаўналетніх бацькі ці маці дзіцяці на рэгістрацыю нараджэння дзіцяці не патрабуецца.

Тэрміны ажыццяўлення працэдуры
Максімальны тэрмін здзяйснення адміністрацыйнай працэдуры 2 дні з дня падачы заявы; пры ўрачыстай рэгістрацыі нараджэння – 3 дні; пры адначасовай рэгістрацыі нараджэння, устанаўлення бацькоўства і заключэння шлюбу – у дзень рэгістрацыі шлюбу; у выпадку запыту звестак, дакументаў ад іншых дзяржаўных органаў, арганізацый – 1 месяц з дня падачы заявы.
Ірына КІСЯЛЕВІЧ, начальнік аддзела загсу райвыканкама.
Надрукавана ў №33 ад 26.04.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *