Шумилинский лесхоз купил 3 пожарные машины и другое оборудование для тушения лесных пожаров

Актуалии Экология

Не дапусціць лясных пажараў
У сувязі з хуткім зыходам снежнага покрыва, адсутнасцю ападкаў, станоўчай тэмпературай паветра ў дзённы і начны час Шу-мілінскі лясгас прыняў рашэнне з 4 красавіка 2016 года аб’явіць пачатак пажаранебяспечнага сезона з 1 класам небяспекі.
Работнікі лясгаса і лясніцтваў устанавілі штодзённае дзяжурства сіламі дзяржаўнай лясной аховы. Нядаўна прадпрыемства закупіла і ўкамплектавала спецыяльнае абсталяванне для тушэння пажараў. На балансе маюцца 3 пажарныя аўтамабілі высокай праходнасці, ёсць цыстэрны для падвозу вады, мотапомпы, лесапажарныя модулі, ранцавыя лясныя вогнетушыцелі, паветрадуўкі.
У выпадку ўзнікнення лясных пажараў у лесе ці каля ляснога фонду просьба паведамляць у ДЛГУ “Шумілінскі лясгас” па тэл.: 5-16-08, 5-16-14, 745-30-85 МТС.
Ігар ПАПОК, дырэктар ДЛГУ “Шумілінскі лясгас”.
Надрукавана ў №29 ад 12.04.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *