В субботу ученики Шумилинской СШ №2 собрались поработать, а их родители — поучиться

Актуалии Образование Семья

Дзеці вучыліся быць працавітымі, а бацькі – талерантнымі
Стала добрай традыцыяй вясну пачынаць з дабраўпарадкавання свайго дома і Зямлі. Актыўна падтрымалі справу педагогі і вучні СШ № 2 у суботу 2 красавіка. І не проста падтрымалі, а наладзілі гэта “па-сямейнаму”, бо ў школу прыйшлі не толькі вучні, але і бацькі. Канешне, абавязкі размеркавалі загадзя: дзеці пайшлі працаваць, а мамы… вучыцца.
Вучні 5-8 класаў пайшлі наводзіць парадак на вуліцы каля школы, каб было прыемна, чыста і ўтульна “на Брыкеце”. Нягледзячы на тое, што было ветрана і пахмурна, класныя кіраўнікі і іх падапечныя працавалі па-заліхвацку. Старанна выцягвалі з канаў смецце, падбіралі галлё, добраўпарадкавалі тэрыторыю ля помніка ахвярам генацыду, мемарыяльнай дошкі В. І. Угнявёнка, брацкія могілкі ў в. Баёўка.
А ў гэты час мамы вучняў 5-11 класаў вучыліся быць талерантнымі ў адносінах да сваіх дзяцей і іх сяброў. Запрошаныя госці – псіхолаг Шумілінскай раённай гімназіі-інтэрната В. Р. Далецкая і акушэр-гінеколаг Шумілінскай ЦРБ А. У. Джамале – давалі карысныя парады і на канкрэтных прыкладах даказвалі, што першыя праблемы падлеткаў павінны вырашацца пры падтрымцы і разуменні бацькоў і сям’і. Атрымаўся прадукцыйны дыялог: у нязмушанай абстаноўцы ўрач і псіхолаг адказвалі на “няпростыя” пытанні пра фізіялогію і псіхалогію юнакоў і дзяўчат. Не забараняць, а разам абмяркоўваць тыя самыя “няпростыя” пытанні параілі Вольга Рамасаўна і Алена Уладзіміраўна. “Калі не навучыце вы, то гэта зробіць вуліца. Толькі вынікі такой “вучобы” будуць горкія”, падсумавалі госці.
Было вырашана, што часцей трэба наладжваць такія сустрэчы і вучыцца быць сапраўднымі любячымі бацькамі.
Вікторыя БЯЛЯЕВА, член аб’яднання па інтарэсах “Юны журналіст”.
Надрукавана ў №29 ад 12.04.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *