Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Ацэнка памяшканняў – з парушэннямі
Камітэтам дзяржкантролю Віцебскай вобласці выяўлены факты продажу грамадзянам жылых памяшканняў з парушэннем патрабаванняў у часці прымянення вынікаў ацэнкі, тэрміны дзеяння якіх закончыліся.
Так, на заканадаўчым узроўні ўстаноўлены дакладны алгарытм дзеянняў пры продажы жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду сельгасарганізацыямі.
У прыватнасці, для набыцця ва ўласнасць займаемага жылога памяшкання грамадзянін павінен падаць адпаведную заяву ў сельскагаспадарчую арганізацыю, на балансе якой яна знаходзіцца. Пры прыняцці дадзенай арганізацыяй рашэння аб продажы жылля яна абавязана забяспечыць правядзенне ацэнкі рыначнага і ацэначнага кошту жылога памяшкання, тэрмін дзеяння якой абмежаваны заканадаўствам. Па выніках ацэнкі вызначаецца канчатковая цана продажу і перадаюцца неабходныя для здзяйснення здзелкі дакументы ў мясцовы  выканаўчы і распарадчы орган для атрымання згоды на продаж. У сваю чаргу мясцовы выканаўчы і распарадчы орган у рамках рэалізацыі ўскладзенай на яго функцыі па ажыццяўленні кантролю за выкарыстаннем камунальнай уласнасці абавязаны вывучыць пададзеныя дакументы на адпаведнасць заканадаўству.
Здавалася б, у такой сітуацыі парушэнні патрабаванняў заканадаўства пры продажы грамадзянам жылых памяшканняў выключаны. Разам з тым вынікі кантрольных мерапрыемстваў КДК Віцебскай вобласці сведчаць пра тое, што як работнікі арганізацый-балансатрымальнікаў, так і  некаторыя супрацоўнікі мясцовых органаў улады забываюць ці проста не ведаюць пра тое, што тэрмін дзеяння ацэнкі абмежаваны. Як вынік, маюць месца факты продажу грамадзянам жылых памяшканняў з прымяненнем страціўшай сілу ацэнкі, што вядзе за сабой несапраўднасць дагавора куплі-продажу і неабходнасць правядзення новай ацэнкі.
За парушэнне заканадаўства аб распараджэнні дзяржмаёмасцю прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе накладання штрафу на вінаватую фізічную асобу да 10,5 млн. руб., на юрыдычную асобу – да 210 млн. руб. Акрамя таго, у выпадку адчужэння жылых памяшканняў па заніжаным кошце будзе ўчынены ўрон дзяржаўнай маёмасці, за што можа наступіць крымінальная адказнасць.

Не па мэтавым прызначэнні
КДК Віцебскай вобласці ў ходзе правядзення кантрольных мерапрыемстваў у адносінах да таварыства ўласнікаў “Багіра” (г. Віцебск) устаноўлены факт нямэтавага выкарыстання грашовых сродкаў, акумулюемых на капітальна рамонт. Старшыня дадзенай арганізацыі выкарыстоўваў грошы ў якасці “кашалька” пры ажыццяўленні бягучай дзейнасці.

Завышэнне нарматываў
Нягледзячы на асаблівую ўвагу да тарыфаў жыллёва-камунальных паслуг з нагоды іх высокай сацыяльнай значнасці падчас праводзімых кантрольных мерапрыемстваў выяўляюцца парушэнні.
Так, у час праверкі ГП “Талачын-камунальнік” па пытанні абгрунтаванасці тарыфу на вываз змешаных адходаў насельніцтва ўстаноўлена завышэнне дыферэнцыраваных нарматываў утварэння камунальных адходаў. У выніку чаго неабгрунтавана завышаны аб’ёмы субсідзіравання на суму 215,2 млн. руб.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №27 ад 05.04.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *