Гіравы спорт
У Мінску прайшло першынство Беларусі па гіравым спорце, у якім бралі ўдзел супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Трэці год запар у вагавой катэгорыі 65 кг перамогу атрымаў наш зямляк Іван Маскалькоў, намеснік начальніка РАНС.
Грэка-рымская барацьба
Віцебск прымаў удзельнікаў адкрытага першынства Беларусі ДСТ “Прафсаюзы” па грэка-рымскай барацьбе.
Чэмпіёнамі краіны ў вагавых катэгорыях 47 і 63 кг сталі абальчане Мікіта Барсукоў і Дзмітрый Кучмароў, трэніруе барцоў Пётр Ганушчанка. Шумілінскі спартсмен Кірыл Крыўко (трэнер Юрый Сцяпанаў) у вагавой катэгорыі 73 кг заваяваў другое месца.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №27 ад 05.04.2016 г.