Работа з насельніцтвам
5 красавіка з 9.00 да 12.00 па тэлефоне 4-13-58 «прамую лінію» з насельніцтвам раёна па пытаннях, якія тычацца дзейнасці раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў, жыццезабеспячэння насельніцтва, добраўпарадкавання населеных пунктаў, правядзе старшыня раённага Савета дэпутатаў НОВІКАВА Ірына Мікалаеўна.
У гэты ж дзень з 8.00 да 13.00 у каб. № 418 (4-ты паверх райвыканкама) Ірына Мікалаеўна правядзе асабісты прыём грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.
Надрукавана ў №26 ад 01.04.2016 г.