“Дапамога Японіі”
Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа падтрымлівае гуманітарныя намаганні сусветнай грамадскасці. Таварыства аб’явіла аб зборы грашовых ахвяраванняў ад насельніцтва, арганізацый і прадпрыемстваў Беларусі ўсіх форм уласнасці, якія можна пералічыць на разліковы рахунак БТЧК № 3015740099012, аддзяленне № 539 у ААТ “Белінвестбанк” г. Мінск, код 739, УНП 100265026, БІК (МФО) 15001739 з адзнакай “Дапамога Японіі”.
Сабраныя ахвяраванні пойдуць на закупку і транспарціроўку харчавання, медыкаментаў і медабсталявання, адзення, сродкаў асабістай гігіены, пітной вады, сродкаў санітарнай ачысткі, абсталявання для ўкрыццяў і прытулкаў, сродкаў камунікацыі, пошуку без весткі прапаўшых, на іншыя патрэбы.
Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа заклікае ўсё насельніцтва Беларусі аказаць магчымую дапамогу насельніцтву Японіі, якое пацярпела ад землетрасення і цунамі, а таксама ядзернай тэхнагеннай катастрофы. Мы разам у імя гуманнасці.
В. ЧЫЖЫКАВА, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
Надрукавана ў №22 ад 25.03.2011 г.