Вечером 2 апреля идём охотиться на вальдшнепа

Мир увлечений Экология

Палюем на вальдшнэпа
Гарадоцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што згодна з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання з першай суботы красавіка па другую нядзелю мая з 18.00 да 22.00 дазволена паляванне на вальдшнэпа.

Паляваць можна толькі на самцоў ружэйным спосабам з засады (на цязе) з прымяненнем гладкаствольнай паляўнічай зброі з выкарыстаннем патронаў, начыненых шротам. Для вышуку і падачы дзічыны могуць выкарыстоўвацца паляўнічыя сабакі (тэр’еры, таксы, выжлы (рус. – легавые), спаніэлі, рэтрыверы, водныя сабакі).
Васіль НОВІКАЎ, начальнік Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №25 ад 29.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *