Прежде чем вы поедете работать за границу, позаботьтесь о социальных гарантиях

Общество

Павінны быць сацыяльныя гарантыі
Штогод людзі, якія выязджаюць працаваць за мяжу, падвяргаюцца розным відам эксплуатацыі. На жаль, колькасць пацярпелых з кожным годам не  змяншаецца.
Каб ваша прабыванне за мяжой было бяспечным, захоўвайце элементарныя правілы.
Плануючы свой ад’езд, папрасіце супрацоўнікаў фірмы паказаць вам ліцэнзію (дазвол) на ажыццяўленне дзейнасці, звязанай з працаўладкаваннем за межамі Рэспублікі Беларусь. Спісы фірм, якія маюць такую ліцэнзію, ёсць у Дэпартаменце па грамадзянству і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (тэл. +375172185264) і на сайце МУС Рэспублікі Беларусь (www.mvd.gov.by).
Грамадзяне Беларусі, які выязджаюць працаваць за мяжу, павінны мець працоўны дагавор, заключаны з наймальнікам, і візу дзяржавы працаўладкавання, выдадзеную яго дыпламатычным прадстаўніком або консульскай установай, у якой павінны быць агавораны ўмовы:
– тэрмін, характар і месца работы, умовы працы і яе аплата;
– правы, абавязкі, адказнасць бакоў, парадак і ўмовы скасавання або працягнення працоўнага дагавору;
– парадак і ўмовы сацыяльнага страхавання мігранта;
– парадак кампенсацыі шкоды, прычыненай здароўю мігранта ў працэсе яго працоўнай дзейнасці,  іншыя сацыяльныя гарантыі.
Памятайце: у выпадку, калі будзеце працаваць нелегальна, вы не зможаце атрымаць медыцынскую дапамогу і іншыя сацыяльныя гарантыі.
Пажадана паведаміць сваім сваякам пра ваш ад’езд на работу за мяжу. Трэба пакінуць родным дакладны адрас плануемага месца прабывання, ваш фотаздымак і копіі ўсіх дакументаў, якія вы збіралі, уладкоўваючыся на работу. Пры сабе пажадана мець дадатковую копію ўсіх дакументаў на выпадак страты арыгінала. Рэкамендуецца аформіць страхоўку ад няшчасных выпадкаў і хвароб. Дамоўцеся са сваімі сябрамі і сям’ёй пра тое, калі і якім чынам вы раскажаце ім пра свае справы. Не перашкодзіць ведаць адрас і тэлефон пасольства Рэспублікі Беларусь у чужой краіне і мець грошы для магчымага вяртання дадому.
У час прабывання за мяжой:
– ні ў якім разе не аддавайце нікому свой пашпарт.  Дадзеныя  свайго пашпарта вы можаце прадставіць, не прад’яўляючы дакумент;
– калі ўмовы вашага прабывання за мяжой адрозніваюцца ад тых, якія былі ўказаны ў дагаворы аб працаўладкаванні, звяжыцеся з агенцтвам або са сваім пасрэднікам, і патрабуйце паляпшэння ўмоў. Калі сітуацыя не мяняецца, вы маеце права адмовіцца ад работы;
– у выпадку крадзяжу дакументаў або пры ўзнікненні якіх-небудзь праблем звяртайцеся ў пасольства або консульства Рэспублікі Беларусь, або паліцыю той краіны, дзе вы знаходзіцеся.
Калі ў вас ёсць нейкія сумненні па працаўладкаванні за мяжой або вы трапілі ў бяду, званіце па тэлефоне «гарачай кансультацыйнай лініі»: 8-801-201-5555 – званок па Беларусі бясплатны. З іншых краін трэба тэлефанаваць па нумары: +375162218888.
Алена ПРАКОФ’ЕВА, вядучы спецыяліст групы па грамадзянству і міграцыі РАУС.
Тэлефон «гарачай кансультацыйнай лініі»: 8-801-201-5555 – званок па Беларусі бясплатны.
З іншых краін трэба тэлефанаваць па нумары: +375162218888.
Надрукавана ў №23 ад 22.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *