“Не настаўнік вучыць, а ў настаўніка вучацца” –
з гэтым народным выслоўем поўнасцю згодна настаўніца рускай мовы і літаратуры Кардонскай СШ Святлана Леанідаўна Пляшкова. Святлана Леанідаўна імкнецца рабіць так, каб кожны ўрок быў непадобным да папярэдняга, каб вучань кожны раз адкрываў для сябе нешта новае, цікавае.
“Даспадобы ўрокі літаратуры, асаблівы тыя, на якіх разглядаем празаічныя творы, – дзеліцца настаўніца. – Вучань раскрывае свой духоўны свет, а настаўнік з дапамогай літаратурных герояў і вобразаў фарміруе вучнёўскі светапогляд”. Відаць, настаўніцы падабаюцца ўрокі літаратуры таму, што сама любіць чытаць. Спектр яе любімых кніг вялікі – ад фантастыкі і дэтэктываў да сусветнай класікі, зачытваецца, у прыватнасці, кнігамі Аляксандра Дзюма і Стэндаля.
У зносінах і на ўроках Святлана Леанідаўна – камунікабельная і адкрытая. Такія рысы імпануюць вучням, якія не толькі цягнуцца за сваім настаўнікам, а давяраюць і раяць.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №23 ад 22.03.2016 г.