15 марта — День Конституции Республики Беларусь

Актуалии Общество

Паважаныя жыхары Шуміліншчыны!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць усіх вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Канстытуцыя з’яўляецца асноўным законам дзяржавы, абвяшчае чалавека, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі вышэйшай каштоўнасцю і мэтай дзяржавы. Яна забяспечвае надзейны прававы фундамент ў грамадстве, які замацоўвае базавыя каштоўнасці захавання грамадзянскага міру, згоды і адзінства, ушанаванне памяці продкаў і асэнсаванне адказнасці перад будучымі пакаленнямі.
Сёння мы жывём у незалежнай дзяржаве, у міры і згодзе. Усе сферы жыцця беларускага грамадства накіраваны на паступальнае развіццё, захаванне сацыяльнай абароненасці  грамадзян. Мы любім нашу краіну і верым ў годную будучыню роднай Беларусі!
Жадаем вам поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!
Надрукавана ў №21 ад 15.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *