Чым кормяць дзяцей?
КДК Віцебскай вобласці ў студзені правёў пазапланавую праверку арганізацыі харчавання ў абласным дзіцячым рэабілітацыйным аздараўленчым цэнтры “Ветразь” у Пастаўскім раёне. У ходзе праверкі сталовай, кандытарскага цэха, агароднінасховішча выяўлены шэраг парушэнняў патрабаванняў санітарных норм і правілаў пры захоўванні і выкарыстанні харчовых прадуктаў.
У прыватнасці, фруктовая сумесь была пашкоджана свірнавымі шкоднікамі, парушаны ўмовы таварнага суседства пры захоўванні харчовых прадуктаў, меліся пратэрмінаваныя тавары, не правяралася якасць яек.
Установай не былі прыняты неабходныя меры па выкананні патрабаванняў, якія прад’яўляюцца да ўтрымання і выкарыстання памяшканняў і абсталявання, сталовага посуду і санітарнага адзення.
За дапушчаныя парушэнні прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці 6 чалавек, да адміністрацыйнай адказнасці – 7 чалавек і 1 юрыдычная асоба. Упраўленню аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама прапанавана прыняць неабходныя меры рэагавання і забяспечыць папераджальны кантроль за работай падведамаснай установы.
Падрыхтоўка да пасяўной
КДК Віцебскай вобласці правёў кантрольныя мерапрыемствы па пытаннях падрыхтоўкі да правядзення вясенняй пасяўной кампаніі, выканання тэхналагічных патрабаванняў пры захоўванні і эфектыўным выкарыстанні кармоў у 5 сельгасаргані-зацыях 3-х раёнаў вобласці (Бешанковіцкі – 1, Докшыцкі – 2, Ушацкі – 2).
У сельгасарганізацыях па прычыне недахопу ўласных абаротных сродкаў і немагчымасці прыцягнення пазыковых сродкаў на дзень наведвання не было забяспечана накапленне мінеральных угнаенняў, дызельнага паліва, пестыцыдаў у запланаваных аб’ёмах, не забяспечваўся графік правядзення рамонту сельгастэхнікі.
Інфармацыя пра вынікі праведзеных маніторынгаў накіравана ў аблвыканкам, а таксама Бешанковіцкі, Докшыцкі і Ушацкі райвыканкамы для прыняцця мер рэагавання, у тым ліку прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці вінаватых службовых асоб.
Наколькі тарыфы абгрунтаваныя?
КДК Віцебскай вобласці па даручэнні Кіраўніка дзяржавы праводзіць кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы па пытаннях абгрунтаванасці фарміравання тарыфаў на паслугі па перавозцы пасажыраў гарадскім і прыгарадным аўтамабільным транспартам.
Адзначана, што з-за незбалансаванасці графікаў і маршрутаў руху аўтобусаў, трамваяў, маршрутных таксі сярэдняя акупнасць паслуг складае 82,1%, пры гэтым на асобных маршрутах акупнасць складае ўсяго 34%. Не аптымізавана колькасць апарата кіравання, шэраг функцый кіраўнікоў галаўной арганізацыі дубліруецца ў філіялах. Аптымізацыя можа дазволіць скараціць выдаткі на выплату зарплаты да 3 млрд. руб. у год. Патрабуюць перагляду і многія састарэлыя нормы, якія прымяняюць прадпрыемствы.
Таксама для зніжэння выдаткаў неабходна аптымізацыя займаемых зямель, уцягненне ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых будынкаў і збудаванняў, на ўтрыманне якіх ідуць значныя сродкі. Аднак работа ў гэтым накірунку ідзе крайне марудна.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №21 ад 15.03.2016 г.