Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Падведзены вынікі работы
У лютым на пасяджэнні калегіі КДК Віцебскай вобласці з удзелам намесніка Старшыні КДК Рэспублікі Беларусь Р. П. Саўрыцкай падведзены вынікі работы ў 2015 годзе і вызначаны асноўныя напрамкі дзейнасці на бягучы год.
У прыватнасці, у 2016 годзе Камітэтам вобласці будуць прадоўжаны кантрольныя мерапрыемствы, накіраваныя на рашэнне праблемных пытанняў ў падкантрольных сферах эканомікі рэгіёна і прадухіленне нанясення ўрону эканамічным інтарэсам краіны.

Фармальныя рашэнні
Летась у Віцебскай вобласці не былі прыняты ў поўным аб’ёме вычарпальныя меры па ўцягненні ў гаспадарчы абарот усёй невыкарыстоўваемай маёмасці.
Усе раёны вобласці (за выключэннем Расонскага райвыканкама) не забяспечылі выкананне запланаваных мерапрыемстваў. У Талачынскім, Чашніцкім і Шумілінскім раёнах выяўлены факты прыняцця фармальных рашэнняў пра як быццам бы ўцягненне невыкарыстоўваемай маёмасці ў гаспадарчы абарот, а таксама прадастаўленне ў фонд “Віцебскаблмаёмасць” інфармацыі пра рэалізацыю запланаваных мерапрыемстваў пры фактычным іх невыкананні.
За прадастаўленне несапраўднай інфармацыі да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 5 кіруючых работнікаў Талачынскага, Чашніцкага і Шумілінскага райвыканкамаў.

459 зваротаў грамадзян
Працягваецца мэтанакіраваная работа па забеспячэнні законных правоў і інтарэсаў грамадзян, максімальна поўнаму вырашэнню іх надзённых праблем.
У 2015 годзе ў КДК Віцебскай вобласці паступіла 459 пісьмовых зваротаў грамадзян (у 2014 годзе – 598, зніжэнне 23%), праведзена 56 “прамых ліній”, прынята 656 грамадзян.
Найбольш актуальнымі былі пытанні работы службаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі (244), рост – у 2 разы. Шмат паступіла пытанняў па выплаце зарплаты (140).
Па пытаннях выканання заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб праведзена 16 праверак,  па выніках якіх прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 20 службовых асоб і 15 юрыдычных асоб, накладзена штрафаў на 42,8 млн. руб.

Стан аб’ектаў жадае быць лепшым
Кантрольнымі мерапрыемствамі, праведзенымі КДК Віцебскай вобласці ў лютым у а.-г. Сініцы Бешанковіцкага раёна па пытанні стану аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры, устаноўлены парушэнні ва ўтрыманні саміх аб’ектаў, іх агароджання, а таксама ў падтрыманні парадку на прылеглых да іх тэрыторыях.
Так, напрыклад, агароджанне вакол будынка, у якім былі размешчаны дзіцячы сад-пачатковая школа, бібліятэка і ФАП, было захавана толькі на 30%. Аналагічная сітуацыя і вакол будынка, дзе месціцца пошта і КПП.
Паблізу ад аграгарадка знаходзілася несанкцыянаваная звалка цвёрдых бытавых адходаў, у выніку чаго тэрыторыя вакол была засмечана.
Па выяўленых фактах Камітэтам вобласці накіравана інфармацыя ў Бешанковіцкі райвыканкам і Віцебскі аблвыканкам для прыняцця мер па ўхіленні выяўленых парушэнняў, а таксама прыцягнення да адказнасці вінаватых службовых асоб.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №19 ад 09.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *