Старейшина, продавец, соцработник и просто женщина

Общество Сельское хозяйство

Незаменны ў вёсцы чалавек
Жанна Аляксандраўна Лузгіна ў вёсцы Казьяны і навакольных вёсках Мішневіцкага сельсавета чалавек паважаны і незаменны. Нарасхват. Яна мясцовая, тут вырасла, сюды пасля замужжа прыехала з мужам і сынам. Тут і засталіся жыць. Па натуры сваёй неабыякавая да жыцця і праблем вяскоўцаў, актыўная і адказная. Напэўна, таму “пасад” і рэгалій у яе нямала. Больш за дваццаць год Жанна Лузгіна працуе ў сферы гандлю, зараз загадчыца і прадавец у адной асобе казьянскага магазіна. Працуе на палову стаўкі. Стараецца, каб казьянцы былі забяспечаны прадуктамі і таварамі першай неабходнасці. І вяскоўцы ўдзячныя ёй за работу.
Яшчэ на палову стаўкі яна працуе сацыяльным работнікам, абслугоўвае траіх людзей сталага ўзросту.
А яшчэ Ж. А. Лузгіна мае грамадскую пасаду, не менш адказную і сур’ёзную. Яна старэйшына вёсак Казьяны, Красамай і Скаціца. Два гады таму вяскоўцы абралі Жанну сваім “начальнікам”, бо лічаць яе чалавекам кампетэнтным і прабіўным, давяраюць ёй і паважаюць, ідуць са сваімі праблемамі. І Жанна Аляксандраўна стараецца не падвесці, апраўдаць, як кажуць, давер.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 18 ад 04.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *