Акция “Я – гражданин Республики Беларусь» прошла в Шумилино

Актуалии Молодёжь

Грамадзянінам звацца – пачэсна і адказна
15 сакавіка ў краіне і ў нашым раёне ў прыватнасці прайшлі ўрачыстасці з нагоды Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Па даўно заведзенай традыцыі ў гэты дзень маладыя шумілінцы атрымліваюць першы і самы галоўны дакумент, які да многага абавязвае, які на ўсё жыццё. Урачыста, з наказамі ў дарогу ад паважаных людзей, з песнямі і апладысментамі.
Свята пад сімвалічнай назвай “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” прайшло ў ГДК і запомніцца яго героям надоўга. А тое пачуццё адказнасці, якое апаноўвае, калі ўпершыню бярэш у рукі свой уласны пашпарт, хочацца верыць, будзе з імі ўсё жыццё і добрым чынам паўплывае на іх грамадзянскую пазіцыю, адносіны да сваіх абавязкаў, светапогляд. Спадзяванне на гэта выказала і старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, выступаючы перад маладымі людзьмі. Ірына Мікалаеўна паціснула руку кожнаму маладому беларусу, пажадала поспеху ва ўсіх вартых пачынаннях.
Зноў жа па традыцыі ў гэты дзень былі ўручаны членскія білеты тым, хто пажадаў уступіць у рады ГА БРСМ.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №20 ад 18.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *