Шумилинская районная ветеранская организация подвела итоги работы за 5 лет

Актуалии Общество

Не  пакінуць без  увагі і  дапамогі
У сераду ў раённым цэнтры культуры прайшла дзявятая справаздачна-выбарная канферэнцыя Шумілінскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, на якую сабраліся 26 дэлегатаў пярвічных ветэранскіх арганізацый, актыў, кіраўнікі раённых службаў, старшыні сельсаветаў, ідэалагічныя работнікі арганізацый раёна.

Удзел у рабоце канферэнцыі прынялі намеснік старшыні райвыканкама І. І. Шалахава, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама В. А. Емяльянаў, адказны сакратар Віцебскага абласнога савета ветэранаў Т. Я. Говарава.
Удзельнікаў канферэнцыі ў фае РЦК чакала крыху незвычайная выстава – мужчынская. Гэта было яскравым пацвярджэннем таго, што на Шуміліншчыне жыве шмат таленавітых людзей, і мужчыны не саступаюць жанчынам у фантазіі, творчасці і захапленнях. У прыватнасці, Я. В. Наважылаў і А. В. Любімаў – вядомыя ў раёне майстры керамікі, У. П. Каласкоў – адмысловы майстар лазапляцення, А. М. Скрыпкін сур’ёзна захоплены аплікацыяй з дроту. Была прадстаўлена і фотавыстава нашага земляка В. Д. Мясаедава.
Са справаздачай аб праведзенай рабоце выступіла старшыня раённай арганізацыі К. Ф. Палоўнікава. Кацярына Фамінічна ўзгадала мэты і задачы арганізацыі, падрабязна расказала пра тую работу, якая была праведзена за 5 год. Работа арганізацыі будавалася на цесных кантактах з кіраўніцтвам раёна, калектывамі і прадпрыемствамі раёна. За справаздачны час было рэалізавана шмат цікавых праектаў, прысвечаных сацыяльна значным падзеям і датам.
Фронт работы, сапраўды, вялікі, шырокі і неабдымны. Сёння ў раёне пражывае амаль 4900 пенсіянераў, у іх ліку 32 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Усе яны аб’яднаны 29 пярвічкамі. Многія, пайшоўшы на заслужаны адпачынак, застаюцца, можна сказаць, сам-насам са сваімі праблемамі. Многія патрабуюць асаблівага клопату, увагі, абароны. На гэта ў першую чаргу і скіравана дзейнасць ветэранскай арганізацыі, запэўнівала К. Ф. Палоўнікава. Адным – вырашыць пытанні сацыяльнай абароны і дапамогі, другіх заняць справай па душы, заняць іх вольны час цікавай і карыснай справай. Чалавек павінен адчуваць сябе пастаянна патрэбным.
Пасля дакладу К. Ф. Палоўнікава ўручыла нядаўна абраным старшыням пярвічных арганізацый  наказы-паштоўкі, актывісты ветэранскай арганізацыі атрымалі граматы ад раённай арганізацыі.
Былі заслуханы справаздачы рэвізійнай і мандатнай камісій. Пра тое, як арганізавана работа на месцах, расказалі старшыні пярвічак з ААТ “Прыазёрны мір”, Обальскай СШ. Перад удзельнікамі канферэнцыі выступілі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама С. В. Валекава, дырэктар Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея С. В. Іванова, галоўны спецыяліст райкама ГА “БРСМ” А. В. Дружкіна.
Т. Я. Говарава, адказны сакратар абласнога савета ветэранаў, падзякавала за запрашэнне, станоўча ацаніла работу шумілінскіх ветэранаў, дала некалькі слушных парад і заўваг, выказала спадзяванне, што зноў абраны актыў прадоўжыць работу ў такім жа рэчышчы, з такім жа энтузіязмам і натхненнем. Ад імя абласнога савета ветэранаў Таццяна Яўгенаўна ўручыла пасведчанні “Ганаровы ветэран” старшыні пярвічнай арганізацыі ААТ “Прыазёрны мір” М. Ц. Лялюга (на здымку)  і ветэрану Вялікай Айчыннай вайны М. Д. Івановай з в. Красамай, за актыўную работу грамату атрымаў І. І. Мікульчык, старшыня ветэранскай арганізацыі ОКЗ.
Дапоўніла выступленне намеснік старшыні райвыканкама І. І. Шалахава, якая падзякавала ветэранам за плённую работу, за актыўную жыццёвую пазіцыю, за неацэнны вопыт, за прыклад не здавацца часу і не пасаваць перад нягодамі.
Работа раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў прызнана здавальняючай.
На канферэнцыі быў прыняты праект пастановы, шляхам адкрытага галасавання абраны новы савет ветэранаў. Прайшоў і першы пленум. Старшынёй раённай ветэранскай арганізацыі зноў абрана Кацярына Фамінічна Палоўнікава. Яе намеснікам стаў В. І. Афанасьеў, старшыня пярвічкі РВЭС; адказным сакратаром – С. В. Бельчыкава, старшыня ветэранскай арганізацыі СШ №1.
Былі абраны дэлегаты на абласную канферэнцыю. У прыватнасці, наш раён прадставяць К. Ф. Палоўнікава, В. І. Афанасьеў і Ф. Б. Барадулькіна.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №16 ад 26.02.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *