Надежда Буева из Мишкович знает, как управлять фермой

Сельское хозяйство Экономика

Душой перажывае за ферму
СФГ “Раднік” круглы год трымаецца ў лідарах па надоях малака. Напрыклад, у канцы мінулага тыдня валавы надой тут склаў 4542 кілаграмы (на 20% больш, чым у мінулым годзе), таварнасць – 90,9% (летась была 87,5%).
Галоўны заатэхнік гаспадаркі С. Л. Дземідовіч хваліла калектыў фермы Мішкавічы. “Валавы надой на 25 лютага на гэтай ферме склаў больш за дзве тоны, гэта на 77 кілаграмаў больш, чым за папярэдні дзень, – расказала Сняжана Леанідаўна. – На карову дояць 12,8 кг, што на 2,2 кг больш, чым у мінулым годзе”.  Галоўны заатэхнік хваліла за добрую работу загадчыцу фермы Мішкавічы Н. П. Буеву (на здымку).
Надзею Пятроўну мы засталі за работай: яна аглядала кармавыя праходы, падсоўвала да кароў сянаж. Здаецца, на ферме і так  парадак, але загадчыца заўсёды правярае, як раздадзены кармы, ці хапае каровам солі. Надзея Пятроўна адпрацавала 15 гадоў даяркай, добра ведае ўвесь тэхналагічны працэс і вельмі стараецца. Кажа, што ферма для яе – гэта другі дом. Душой перажывае за кожную карову і цяля, за надоі на ферме.
Н. Буева расказала, што яе падтрымлівае добры калектыў: на кормараздатчыку працуе Мікалай Масько, дояць кароў Лілія Лабейка, Наталля Чаранок, Людміла Масько, а таксама маладая даярка Святлана Патапенка.  На думку Надзеі Пятроўны, сакрэт добрых надояў  не толькі ў стараннасці ўсяго калектыву, але і ў якасных кармах: каровам даюць канцэнтраты, камбікорм і сянаж.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №16 ад 26.02.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *