Мужчыны, вас віншуюць!

Актуалии Духоўнае

Мужчыны, вас віншуюць!
Якімі б самадастатковымі, упэўненымі ў сабе ні былі жанчыны, але яны дакладна ведаюць, што без надзейнага мужчынскага пляча ў жыцці не абысціся. Мужчыны падтрымліваюць, аберагаюць, абараняюць, радуюць. І толькі мужчынская ўвага і клопат дазваляюць прадстаўніцам прыгожай паловы чалавецтва адчуваць сябе сапраўднымі жанчынамі. У падарунак да Дня абаронцаў Айчыны мужчынам Шуміліншчыны – віншаванні ад жанчын-кіраўніц.

Начальнік РКЦ №4 г.п. Шуміліна філіяла ААТ “Белаграпрамбанк”-Віцебскае абласное ўпраўленне Наталля Крыўко:
«Дарагія нашы мужчыны, ад імя калектыву “Белаграпрамбанка” віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны. Няхай ваша здароўе будзе добрым, а шчасце – бязмежным. Жадаем вам упэўненасці ў заўтрашнім дні, стабільнасці, жадаем заўжды быць моцнымі фізічна і фінансава. Ну, і вядома, – плацежаздольнымі. Няхай усе вашы мары спраўджваюцца».

Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Валянціна Мянькова:
«Шаноўныя нашы мужчыны, вы заўжды стаіце на ахове нашага спакою. Дасылаючы словы віншаванняў, мы, жанчыны Шуміліншчыны, жадаем вам моцнага здароўя, вялікага сапраўднага кахання. Вы заўжды былі, ёсць і будзеце на вышыні. Для нас вы ідэал адвагі і мужнасці. Мы любім вас, мы вамі ганарымся. Са святам вас, дарагія мужчыны, з Днём абаронцаў Айчыны!»

Начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Шумілінскім раёне Алена Мужава:
«Дарагія мужчыны, шчыра віншую вас са святам – Днём абаронцаў Айчыны!
Ад усёй душы жадаю шчасця, удачы, кахання і стабільнасці.
Хачу падарыць вам такія радкі:
Мужчынам стаць –
ім мала нарадзіцца,
Як стаць металам –
мала быць рудой.
Патрэбна пераплавіцца, разліцца
І, як руда, ахвяраваць сабой.
Якія б буры сэрца захліснулі,
А ты, мужчына,
здолей усё прыняць:
Ад пацалунка страснага да кулі,
Вучыся і ў баі не адступаць».

Начальнік Шумілінскага ўчастка паштовай сувязі Алеся Новікава:
«Дарагія мужчыны, шчыра віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны! Мы заўжды спадзяемся на ваша моцнае мужчынскае плячо, цэнім вашу адданасць, увагу і клопат. Захапляемся вашай мужнасцю, уменнем вырашаць складаныя пытанні. Няхай поспех спадарожнічае ўсім вашым справам. Моцнага вам здароўя, дабрабыту ў сем’ях. Ну, а мы заўжды будзем рады бачыць усіх вас нашымі актыўнымі падпісчыкамі».

Дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Шумілінскім раёне Інга Аўрова:
“Віншую ўсіх мужчын з Днём абаронцаў Айчыны! Жадаю вам усіх зямных даброт, спакойных будняў і вясёлых святаў. А быць абароненымі ад усялякіх жыццёвых непрыемнасцяў вам дапаможа Белдзяржстрах. Поспехаў вам, здзяйснення ўсяго задуманага, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, бадзёрасці духу, моцнага здароўя і святочнага настрою.
Падрыхтавала Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №15 ад 23.02.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *