15 марта – День Конституции Республики Беларусь

Актуалии Официально

Паважаныя жыхары Шумілінскага раёна!
Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Для любой краіны Канстытуцыя – галоўны атрыбут дзяржавы, сімвал годнасці і гонару. Паважаць і выконваць асноўны Закон, значыць, паважаць сваю краіну, паважаць самога сябе.
Канстытуцыя стала важным крокам на шляху да будаўніцтва дзяржавы, заснаванай на прынцыпах адзінства, дэмакратыі і гуманізму. Важна, што яна выходзіць з канцэпцыі грамадскага дагавору паміж асобай, грамадствам і дзяржаўнай уладай.
Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь даказаў сваю эфектыўнасць, дазволіў краіне выстаяць, умацавацца і развівацца. За пройдзеныя гады Беларусь даказала магчымасць выконваць сацыяльныя абавязкі, гарантаваць правы грамадзян, быць канкурэнтаздольнай на сусветным узроўні.
Паважаныя землякі!
У гэты дзень шчыра жадаем вам здароўя і шчасця, міру і дабрабыту, новых поспехаў, здзяйсненняў усіх вашых планаў і надзей.
Надрукавана ў №19 ад 15.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *