Сходы грамадзян у Мішневіцкім сельсавеце
У рамках Дня работы з насельніцтвам з 9 па 11 лютага ў населеных пунктах Мішневіцкага сельсавета пройдуць сходы грамадзян.
З насельніцтвам сустрэнуцца намеснікі старшыні райвыканкама, старшыня раённага Савета дэпутатаў, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў, адказныя работнікі раённых службаў.
Выязныя прыёмы грамадзян
16 лютага з 9.00 да 10.00 выязныя прыёмы грамадзян правядуць:
СНАРАЎ Аляксандр Іванавіч, старшыня райвыканкама, – а.-г. Мішневічы (будынак сельвыканкама);
ДОКТАРАЎ Віктар Віктаравіч, намеснік старшыні райвыканкама, – в. Казьяны (будынак магазіна);
БЕЛАГАЛОЎ Сяргей Дзмітрыевіч, кіраўнік спраў райвыканкама, – в. Сураўні, (будынак сельскага клуба).
Таксама 16 лютага адбудзецца падвядзенне вынікаў Дня работы з насельніцтвам.
Надрукавана ў №11 ад 09.02.2016 г.