Сустрэча ў пасольстве В’етнама
У пасольстве Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам прайшла цырымонія ўшанавання пераможцаў і прызёраў міжнародных спаборніцтваў па вавінам в’ет во дао.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол В’етнама ў Рэспубліцы Беларусь Ле Анэм ўручыў Ганаровыя граматы за актыўную дзейнасць па прапагандзе традыцыйнай в’етнамскай нацыянальнай культуры, прапагандзе здаровага ладу жыцця і высокія спартыўныя дасягненні старшыні Беларускай федэрацыі вавінам в’ет во дао Сяргею Шарэнду, трэнерам і спартсменам, сярод якіх была і наша зямлячка Святлана Бараноўская.
У рамках ушанавання адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў i нагрудных знакаў “Майстар спорту Рэспублікі Беларусь”. Гэта першыя майстры спорту па вавінам в’ет ва дао ў гісторыі беларускага спорту. Званне атрымалі чатыры спартсмены – Святлана Бараноўская (Шуміліна), Ілона Шпак, Аляксандра Шутава і Алег Красільнікаў (усе з Магілёва).
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №10 ад 05.02.2016 г.