Прокурор Шумилинского района Сергей Зайцев комментирует новую редакцию закона «О борьбе с коррупцией»

Закон Общество Экономика

У барацьбе з карупцыяй

24 студзеня ўступіла ў сілу новая рэдакцыя закона “Аб барацьбе з карупцыяй”.
Дзяржаўныя служачыя Беларусі з 2016 года павінны прадстаўляць больш поўную інфармацыю пры запаўненні дэкларацый аб даходах. Асобы, якія займаюць адказную пасаду, павінны прадставіць дэкларацыю не толькі ў адносінах да сябе, свайго мужа (жонкі) і паўналетніх дзяцей, якія сумесна з імі пражываюць і вядуць агульную гаспадарку, але і ў адносінах непаўналетніх.
У дэкларацыі паказваецца і маёмасць, якая ім не належыць, але якой яны карыстаюцца больш чым паўгода. Адказныя дзяржслужачыя павінны прадстаўляць звесткі аб крыніцах набыцця маёмасці.
Дзяржаўныя служачыя, якія займаюць адказную пасаду, павінны добраахвотна перадаць у даход дзяржавы маёмасць на суму, якая яўна перавышае пацверджаныя даходы, ці выплаціць яе кошт.
Таксама ў органы пракуратуры накіроўваюцца матэрыялы для рашэння пытання пра наяўнасць падстаў для правядзення праверкі ў парадку, прадугледжаным крымінальна-працэсуальным заканадаўствам.
Сяргей ЗАЙЦАЎ, пракурор Шумілінскага раёна, саветнік юстыцыі.
Надрукавана ў №9 ад 02.02.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *