У пенсійным забеспячэнні
Пачынаючы з 1 студзеня 2017 года страхавы стаж паступова будзе павялічвацца на 6 месяцаў да дасягнення 20 гадоў
31 студзеня 2015 года падпісаны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 534 “Аб пытаннях сацыяльнага забеспячэння”.
Указам:
1. замацоўваецца практыка правядзення пераразлікаў працоўных пенсій на падставе мэтавых указаў не радзей аднаго разу ў год у межах сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
2. з 1 студзеня 2016 года павялічваецца з 15 гадоў да 15 гадоў 6 месяцаў мінімальны стаж работы з выплатай страхавых узносаў у бюджэт фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь (далей – страхавы стаж), неабходны для прызначэння пенсіі па ўзросце і за выслугу гадоў. Пачынаючы з 1 студзеня 2017 года страхавы стаж паступова будзе павялічвацца на 6 месцаў да дасягнення 20 гадоў.
З 1 студзеня 2016 года абавязковае дзяржаўнае сацыяльнае (пенсійнае) страхаванне распаўсюджваецца на замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія працуюць у Рэспубліцы Беларусь або з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, а таксама на ўсіх фізічных асоб (грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства), якія працуюць у прадстаўніцтвах замежных арганізацый і ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
З 1 студзеня 2016 года таксама ўступілі ў сілу нормы Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня 2014 года № 570 “Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння ”, якія прадугледжваюць:
павелічэнне пенсій асобам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, за кожны поўны год стажу работы звыш 40 гадоў па 45 год уключна ў мужчын і звыш 35 гадоў па 40 год уключна ў жанчын на 0,1; 0,2; 0,3; 0,4; 0,5 працэнта сярэднямесячнага заробку (або 0,7 працэнта сярэдняй заработнай платы работнікаў – у выпадку, калі дадзеная велічыня перавышае сярэднямесячны заробак) адпаведна.
Святлана ВАЛЕКАВА, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Надрукавана ў №9 ад 02.02.2016 г.