16 фактаў незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці
Падатковай інспекцыяй у 2015 годзе ўстаноўлена 16 фактаў займання фізічнымі асобамі незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасцю. Арыштавана таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, даходу на суму 188 млн. рублёў, даналічаны падаткі ў бюджэт у суме 48,4 млн. рублёў, накладзены адміністрацыйны штраф у суме 14,3 млн. рублёў.
Парушэнні выяўлены ў сферы незаконнага гандлю, перавозкі грузаў ці пасажыраў, рамонту аўтатранспартных сродкаў, гандлю праз Інтэрнэт, нарыхтоўкі і рэалізацыі металалому.
Інспекцыя нагадвае, што згодна з заканадаўствам, рэалізацыя тавараў фізічнымі асобамі ажыццяўляецца толькі пасля дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці ІП. Прадпрымальніцкая дзейнасць без дзяржаўнай рэгістрацыі і атрымання спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі), а яго атрыманне абавязковае, калі ў гэтым дзеянні няма саставу злачынства – цягне накладанне штрафу ў памеры да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй тавараў, даходаў, транспартных сродкаў (ці без канфіскацыі). І тут не мае значэнне, у чыёй уласнасці яны знаходзяцца.
Так што толькі строгае выкананне дзеючага заканадаўства папярэдзіць вашы матэрыяльныя і маральныя страты.
Святлана ЦІМАШЭНКА, начальнік аддзела кантролю за фізічнымі асобамі ІМПЗ РБ па Шумілінскім раёне.
Надрукавана ў №9 ад 02.02.2016 г.