«Раднік-1»
У фізіятэрапеўтычным аддзяленні Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы ўсталяваны і працуе шматфункцыянальны лазерны тэрапеўтычны апарат “Раднік-1”. Апарат не мае аналагаў па сваіх магчымасцях і тэрапеўтычнай эфектыўнасці пры лячэнні шырокага кола захворванняў. “Раднік-1” выкарыстоўваюць пры лячэнні скурных і лор-захворванняў, хандрозаў і хвароб суставаў, пры гіпертаніі і язвавай хваробе страўніка, гінекалогіі і неўралогіі. А лазернае апраменьванне крыві аказвае станоўчы эфект на імунную сістэму арганізма.
Наталля БАРАНОЎСКАЯ.
Надрукавана ў №8 ад 29.01.2016 г.