Госконтроль информирует

Вестник Комитета госконтроля

Пра дзяржмаёмасць і парушэнні
У Віцебскай вобласці па-ранейшаму дапускаюцца факты неабгрунтаванага спынення права дзяржаўнай уласнасці на аб’екты дзяржмаёмасці, перададзеныя ў часовае бязвыплатнае карыстанне гаспадарчым таварыствам. Між іншым, у перыяд бязвыплатнага карыстання атрымальнікі дадзенай маёмасці не маюць права распараджацца ёй без згоды ўласніка, а пасля заканчэння дзеяння дагавора маёмасць павінна быць вернута яго ўладальніку.
Разам з тым, КДК Віцебскай вобласці ў ходзе кантрольных мерапрыемстваў у 2014-2015 гг. былі ўстаноўлены факты рэгістрацыі гаспадарчымі таварыствамі права ўласнасці на атрыманую ў бязвыплатнае карыстанне дзяржмаёмасць і ў шэрагу выпадкаў яе наступнага продажу. Такія парушэнні выяўлены ў ААТ “Адаменкі” Лёзненскага раёна, ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”, ААТ “Чашніцкі райаграсэрвіс”, ААТ “Коханаўскі льнозавод” Талачынскага раёна. Па патрабаванні КДК парушэнні ліквідаваны, вінаватыя асобы прыцягнуты да адказнасці.
У сувязі з гэтым КДК звяртае ўвагу кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання на тое, што за парушэнне заканадаўства пры распараджэнні дзяржмаёмасцю ўстаноўлена адміністрацыйная адказнасць фізічных асоб у выглядзе накладання штрафу ў памеры да 6,3 млн. руб., юрыдычных асоб – ад 4,2 да 42 млн. руб, а пры выбыцці маёмасці з дзяржуласнасці – ад 2,1 да 10,5 млн. руб. і ад 42 да 210 млн. руб. адпаведна.

Як выконваюцца рашэнні?
Старшыня КДК Віцебскай вобласці Вадзім Заранкін праінспектаваў, як абласное лесагаспадарчае аб’яднанне (ДВЛГА) выконвае рашэнні і рэкамендацыі Камітэта дзяржкантролю, якія былі прыняты пасля разгляду калегіямі.
Акрамя прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці Камітэтам дзяржкантролю, дысцыплінарныя спагнанні па выніках праверак вынес Мінлесгас: аб’яўлены вымовы генеральнаму дырэктару і галоўнаму ляснічаму Віцебскага ДВЛГА.
Адрэагавала і само ДВЛГА: 26 работнікаў лясгасаў дэпрэміраваны, 64 – пакараны ў дысцыплінарным парадку (вымова, заўвага), з дырэктарам Дрэтуньскага лясгасу не прадоўжаны кантракт, галоўны ляснічы, ляснічы Ульянавіцкага лясніцтва і начальнік цэха дрэваапрацоўкі Багушэўскага лясгасу вызвалены з пасад. Незаконна атрыманыя і выкарыстаныя Дрэтуньскім лясгасам не па мэтавым прызначэнні бюджэтныя сродкі вернуты лясгасам на бюджэтны рахунак.
Акрамя таго, старшыня КДК Віцебскай вобласці Заранкін звярнуў увагу кіраўніцтва ДВЛГА на недастатковую эфектыўнасць праверак лясгасаў вобласці, праводзімых ведамасным кантролем. Кантроль за выкананнем пастаноў калегій працягваецца.

Аўтамабіль са штрафам
КДК Віцебскай вобласці ў ходзе правядзення кантрольных мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што адным з сельгаспрадпрыемстваў Шаркоўшчынскага раёна быў набыты службовы легкавы аўтамабіль пры тым, што ў прадпрыемства была запазычанасць на працягу трох месяцаў да даты набыцця за спажытую электраэнергію і па плацяжах у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Тым самым парушаны патрабаванні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №119 “Аб упарадкаванні набыцця службовых легкавых аўтамабіляў”. За парушэнне заканадаўства кіраўнік арганізацыі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 108 млн. руб. Максімальны памер адміністрацыйнай адказнасці складае згодна з законам 1000 БВ (210 млн. руб.).
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №6 ад 22.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *