107 мальчиков + 113 девочек = прибыль Шумилинского района за 2015 год

Актуалии Семья

32 сям’і пабагацелі на трэцяе дзіцяці
У 2015 годзе аддзелам загса і сельвыканкамамі нашага раёна зарэгістраваны 220 нованароджаных, гэта на 24 дзіцяці больш, чым у 2014 годзе. З іх  – 107 хлопчыкаў і 113 дзяўчынак.
148 дзетак нарадзілася ў поўных сем’ях,  у 72 выпадках зарэгістравана нараджэнне дзяцей у маці, якія не знаходзяцца ў шлюбе.
У 76 сем’ях нарадзілася першае дзіця, у 98 – другое, у 32 – трэцяе, у 8 – па чацвёртаму, у 5 –  па пятаму і адна сям’я пабагацела на шостае дзіцяці. А дзвюм сем’ям пашчасціла – у іх нарадзіліся двайняты.
Усяго пры выбары імя свайму дзіцяці бацькамі было выкарыстана 46 мужчынскіх і 40 жаночых імёнаў. Самымі папулярнымі для хлопчыкаў аказаліся Іван, Аляксандр, Ягор, Максім, Мацвей, а для дзяўчынак  – Ганна, Дар’я, Анастасія,  Сафія, Ксенія, Паліна. Сярод рэдкіх імёнаў, якія выкарысталі бацькі, можна назваць такія мужчынскія, як Расціслаў, Серафім, Міраслаў і жаночыя – Дамініка, Караліна, Міраслава.
Характарызуючы ўзрост бацькоў, адзначым, што самаму маладому бацьку споўнілася 19 год, маці – 15, а самы сталы бацька мае за плячыма 57 год, а маці – 43 гады. Сярэдні ўзрост  бацькі – 30 год,  маці – 26 год.
За ўказаны перыяд зарэгістраваны 154 шлюбы, з іх 57 зарэгістраваны  ва ўрачыстай абстаноўцы. Для 98 пар марш Мендэльсона прагучаў упершыню, у 32 выпадках адзін з маладых уступаў у шлюб паўторна. У 24 выпадках паўторна і жаніх, і нявеста ўступілі ў шлюб.
Што датычыцца грамадзянскай прыналежнасці асоб, якія ўступалі ў шлюб, можна адзначыць, што 299 чалавек – грамадзяне Рэспублікі Беларусь, 5 – грамадзяне Украіны, па аднаму грамадзяніну Расійскай Федэрацыі, Латвійскай Рэспублікі, Азербайджанскай Рэспублікі і Туркменістана.
Сярэдні ўзрост маладых – 30 год для мужчын і 28 год для жанчын. Самаму маладому жаніху споўнілася 18 год, нявесце – 17 год. Самаму сталаму жаніху 72 гады, нявесце – 71.
Аддзелам загса ў 2015 годзе зарэгістравана 8 скасаванняў шлюбу, у тым ліку адзін – па рашэнні суда, уступіўшага ў законную сілу да 1 верасня 1999 г., і 7  – па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, якія не маюць агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчак аб маёмасці (у адпаведнасці з артыкулам 351 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і).
Стаж сумеснага сямейнага жыцця асоб, якія скасавалі шлюб, склаў: да 5 год – для трох пар, да 10 год – для дзвюх пар, да 20 год – для дзвюх пар і да 30 год – для адной. У пяці выпадках шлюб скасавалі ўпершыню, у трох выпадках ці муж, ці жонка скасоўвалі шлюб паўторна.
У 2015 годзе працягваецца станоўчая тэндэнцыя па змяншэнні колькасці зарэгістраваных смярцей у раёне. Так, у мінулым годзе зарэгістраваны 343  смерці,  для параўнання: у 2014 годзе  – 350 смярцей, у 2013 годзе – 375, у 2012 годзе –  409, у 2011 годзе – 433 смерці.
Сярэдні ўзрост памерлых у мінулым годзе склаў для мужчын 64 гады, для жанчын  – 76 гадоў.
Ірына  КІСЯЛЕВІЧ, начальнік аддзела загса райвыканкама.
Надрукавана ў № 5 ад 19.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *