Чем живут шумилинские первички БРСМ?

Молодёжь Общество

Чым жывеш, пярвічка?
На сённяшні дзень  1028 маладых людзей у раёне аб’яднала грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, створана і працуе  51 пярвічная арганізацыя. Карэспандэнт раённай газеты пацікавіўся,  чым жывуць маладзёжныя  пярвічкі ў раёне.

Шумілнская СШ №1 (сакратар Аліна Чапліна):
– Стартаваў новы праект “Маладзёжны экспрэс-2015”, у ім удзельнічаюць лідары-дзесяцікласнікі і піянерскія атрады. Фактычна гэты праект накіраваны на пераемнасць маладзёжных арганізацый. Актывісты ГА БРСМ даглядаюць магілу двух невядомых салдат, якая знаходзіцца каля чыгункі. Традыцыйнымі для маладых людзей сталі розныя флэшмобы. Ахвотна ўдзельнічаем у акцыі “Падзяліся цяплом сваім”.
Мішневіцкая СШ (сакратар Вадзім Сямёнаў):
– Мінулы год стаў адметным для  пярвічкі: яна выйграла раённы конкурс “Лідар – новае пакаленне”, годна выступілі на абласным этапе. Актывісты – частыя госці ў аддзяленні кругласутачнага прабывання ў а-г Мішневічы, у якім пастаянна ладзяць канцэрты. У бліжэйшых планах – канцэрт для пацыентаў аддзялення на 8 сакавіка.
Шумілінская раённая гімназія-інтэрнат (сакратар Наталля Каробчыц):
– У рады ГА БРСМ уступіла амаль 100% гімназістаў. У мінулым годзе гімназісты выйгралі раённыя “Зарніцу” і “Конкурс юных выратавальнікаў”. Прадстаўлялі наш раён на абласных спаборніцтвах. Актыўна вядзецца экскурсійная работа, былі арганізаваны паездкі у Бярэзінскі запаведнік, Мінск, Брэст. У планах – экскурсія ў Мір і Нясвіж.
Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях (сакратар Ганна Шыёнак):
– Маладыя супрацоўнікі актыўна ўдзельнічаюць у розных прафілактычных акцыях, накіраваных на бяспеку. Выратавальнікі нядаўна абучалі актывістаў БРСМ, як трэба сябе паводзіць у надзвычайных сітуацыях. Маладыя людзі з РАНС гулялі ў лазартаг і пейнтбол, разам з сем’ямі ўдзельнічалі ў галіновым турзлёце.
ПМК-70:
– Пярвічка выступае адным з арганізатараў правядзення конкурсу прафесійнага майстэрства сярод маладых будаўнікоў. Каманда з ПМК-70 актыўна ўдзельнічае ў спартыўным жыцці раёна. Нядаўна была арганізавана экскурсія ў Пушкінскія Горы. У бліжэйшых планах – правядзенне сходу, на якім будзе абраны новы сакратар пярвічнай арганізацыі.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў № 5 ад 19.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *