Язвінскія калядкі

Актуалии Культура Общество

Ад хаты да хаты, з віншаваннямі і пажаданнямі
Новы цыкл беларускіх народных свят і традыцый распачынаюць Каляды – свята моладзі, якая спрабуе вызначыць свой далейшы лёс, свята, якое перапоўнена шматлікімі гульнямі, звычаямі, варажбой, прыкметамі. Да гэтага свята рыхтаваліся і ўдзельнікі дзіцячага фальклорнага гурта (вучні Язвінскай базавай школы), які створаны на базе Язвінскай сельскай бібліятэкі і СДК.
Дзеці, пераапрануўшыся ў казу, кабылу, мядзведзя, цыгана і цыганку, з захапленнем і цікавасцю пачалі ўвасабляць гэтыя вобразы. Добра падрыхтаваўшыся, 7 студзеня ўся пачэсная кампанія кацілася ад хаты да хаты, вітала гаспадароў добрым словам, віншавала са святам, жадала прыбытку ў новым годзе ў хляве і ў агародзе.
У гэтым годзе фальклорны гурт  у дадатак да ўсяго наведаў мнагадзетныя, прыёмныя і пажылыя сем’і, якія Дзед Мароз частаваў рознымі ласункамі са свайго мяха.
Цудоўна справіліся з вобразамі Рэната Ахтарыева, Наталля Аверчанка, Валерый Махноў, Ганна Томашава, Валерыя і Мікіта Бортнікавы, Андрэй Масько, Максім Махноў, Анастасія Кавалёва, якія ўжо не першы год удзельнічаюць у Калядках. Хочацца адзначыць, што гурт наведваюць  дзеці і з прыёмных,  і мнагадзетных сем’яў. Дзецям падабаюцца мерапрыемствы, яны з задавальненнем імкнуцца вярнуць да жыцця народныя традыцыі і святы.
Любоў САБАЛЕЎСКАЯ, загадчыца Язвінскай бібліятэкі,
Валянціна ПАШКЕВІЧ, дырэктар Язвінскага СДК.
Надрукавана ў №4 ад 15.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *