Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Аператыўная праверка выявіла…
Полацкім міжраённым КДК праведзена пазапланавая аператыўная праверка трох гандлёвых аб’ектаў ТЗА “Т”, па выніках якой выяўлены парушэнні правілаў гандлю, санітарных норм і правілаў.
Так, у магазінах не было забяспечана захоўванне харчовых прадуктаў у складскім памяшканні, былі прапанаваны да рэалізацыі тавары з прайшоўшымі тэрмінамі годнасці да 14 дзён, не была забяспечана наяўнасць цэннікаў усяго на 41 найменне тавараў.
Да ведама пакупнікоў не была даведзена сапраўдная інфармацыя аб прадаўцу. На ўваходных дзвярах аднаго з гандлёвых аб’ектаў ў якасці прадаўца ўказана ТЗА “Ю” у той час як прадаўцом з’яўляецца ТЗА “Т”. У іншым аб’екце на шыльдзе ўладальнік не ўказаны наогул.
У адным магазіне адсутнічалі кантрольныя вагі, адсутнічала неабходная для пакупнікоў інфармацыя на 8 найменнях тавараў, фасаваных і ўпакаваных у спажывецкую тару.
Па выніках праверкі разглядаецца пытанне аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці вінаватых асоб.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №3 ад 12.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *