И тогда грипп обойдёт ваш дом стороной

Здоровье Общество

Прафілактыка грыпу
Грып – надзвычайна заразнае інфекцыйнае захворванне, небяспечнае сваім ўскладненнем. Крыніцай інфекцыі пры ўсіх вірусных інфекцыях з’яўляецца хворы чалавек.
Часта словам “грып” у быту называюць любое вострае рэспіратарнае захворванне, што з’яўляецца памылковым, бо акрамя грыпу на сённяшні дзень апісана яшчэ больш за 200 відаў іншых рэспіратарных вірусаў, якія выклікаюць грыпападобныя захворванні ў чалавека.
Для грыпу характэрны рэзкі пачатак: тэмпература цела падымаецца да 39 градусаў і вышэй, узнікае слабасць, чалавека трасе, мучыць галаўны боль і боль у мышцах. У адрозненне ад іншых вірусных інфекцый, кашаль і насмарк праяўляюцца не адразу, а праз некалькі дзён пасля пачатку захворвання.
ВРВІ можа пачынацца як востра, так і паступова, тэмпература цела рэдка падымаецца вышэй 38 градусаў. Такія сімптомы, як чханне, сухі кашаль, боль у горле, асіпласць голасу з’яўляюцца адразу ў пачатку захворвання.
Сёння ўжо даказана, што асноўным метадам спецыфічнай прафілактыкі грыпу з’яўляецца вакцынацыя, што стымулюе арганізм да выпрацоўцы ахоўных антыцел, якія папярэджваюць размнажэнне вірусаў. Усяго ў раёне прывіта 40% насельніцтва.
У перыяд эпідэмій грыпу і прастудных захворванняў неабходна пазбягаць кантактаў з хворымі людзьмі; абмежаваць наведванне культурна-масавых мерапрыемстваў, скараціць час прабывання ў месцах збірання людзей.
Усім людзям, хворым на ВРВІ і грып, рэкамендавана як мага раней звярнуцца да ўрача, каб своечасова атрымаць правільнае лячэнне, а таксама пазбегнуць развіцця ўскладненняў.
Прафілактыка грыпу і ВРВІ:
– камфортны тэмпературны рэжым памяшканняў;
– рэгулярнае праветрыванне;
– штотыднёвае вільготнае прыбіранне памяшканняў з дапамогай мыючых сродкаў;
– захаванне мер асабістай прафілактыкі;
– захаванне гігіены рук (часцей мыць рукі вадой з мылам альбо выкарыстоўваць сродак для дэзінфекцыі рук на спіртавой аснове, асабліва ў выпадку датыкання да рота і носа).
Прафілактыка ВРВІ і грыпу заключаецца ў агульным аздараўленні і ўмацаванні ахоўных сіл арганізму. Для гэтага неабходна весці здаровы лад жыцця, паўнацэнны сон, рацыянальна харчавацца, быць фізічна актыўнымі, рэгулярна прагульвацца на свежым паветры.
Надзея СКРЫПКІНА, памочнік урача-эпідэміёлага Шумілінскага РЦГЭ.
Надрукавана ў №3 ад 12.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *