Ловить не запрещается. Запрещается мусорить

Мир увлечений Экология

За культуру рыбалоўства
Азёры Гарадоцкага і Шумілінскага раёнаў – аблюбаванае месца адпачынку рыбаловаў. На жаль, знаходжанне чалавека не праходзіць бясследна, і перш за ўсё гэта звязана з засмечваннем месцаў масавага адпачынку бытавымі адыходамі. Згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства рыбаловы-аматары абавязаны:
– падтрымліваць належны санітарны стан рыбалоўных угоддзяў, не пакідаць на іх берагах, а таксама на лёдзе смецце і іншыя адыходы, не дапускаць забруджвання рыбалоўных угоддзяў іншым чынам;
– не дапускаць пашкоджання ўказальнікаў, шчытоў, аншлагаў, устаноўленых побач з рыбалоўнымі ўгоддзямі, у водаахоўных зонах і прыбярэжных палосах.
Адказнасць прадугледжваецца па ч. 3 арт. 15.35 КаАП Рэспублікі Беларусь у выглядзе накладання штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь.
Яўген РАТОХЛЯ, намеснік начальніка Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №2 ад 09.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *