Міні-футбол
На мажорнай ноце завяршыў першы круг альтэрнатыўнай лігі г. Віцебска па міні-футболе ФК “Шуміліна”. Сярод дзевяці каманд нашы футбалісты займаюць другое месца. На рахунку каманды 19 ачкоў (шэсць перамог, адна нічыя і адно паражэнне). Футбалісты забілі 60 галоў, прапусцілі – 14 (менш за ўсіх у лізе). Такі добры вынік у першую чаргу дасягнуты дзякуючы намаганням Сяргея Гоманава, Арсенія Каробчыца, Аляксандра Ходзюша, Андрэя Мазанкова, Аляксандра Янкевіча, Аляксандра Буланава, Аляксандра Архіпава, Максіма Дземідзенкі, Яўгена Салаўёва, Аляксандра Пушнова і Сяргея Баранчука. У зводнай табліцы лепшых распасоўшчыкаў на другім месцы з 10 галявымі перадачамі знаходзіцца Аляксандр Буланаў, у гонцы бамбардзіраў – Андрэй Мазанкоў з 13 галамі на трэцім месцы.
Надрукавана ў №1 ад 05.01.2016 г.