Шумилинское предновогодье

Культура Новости Образование

Пераднавагоднія навіны
Лепшае ўбранне класа

У Кардонскай СШ у гэтыя пераднавагоднія дні ладзяцца шматлікія конкурсы-выставы. Як расказала дырэктар школы Т. А. Салаўёва, нядаўна былі падведзены вынікі конкурсу на лепшае ўбранне класа. Пераможцамі сталі вучні 9 класа на чале са сваім класным кіраўніком Аленай  Віктараўнай Барысевіч. Да ўбрання свайго класнага кабінета дзевяцікласнікі падышлі надзвычай адказна, творча, як кажуць, з іскрынкай.
Алена КАРПУШЭНКА.

“Калядная зорка”
Падведзены вынікі раённага этапа 19-ай рэспубліканскай выставы-конкурсу  мастацкай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка”, у якой прынялі ўдзел 168 навучэнцаў школ раёна, цэнтра дзяцей і моладзі, цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.  22 лепшыя работы адпраўлены на абласны этап конкурсу. А з іншымі работамі можна азнаёміцца на выставе “Калядная зорка”, якая арга-нізавана ў цэнтры дзяцей і моладзі, расказала метадыст цэнтра Т. М. Мураўёва.

Паездка ў тэатр
Добры пераднавагодні падарунак падрыхтавалі для вучняў 1-5 класаў ў Амбросавіцкай школе: напярэдадні зімовых канікулаў дзеці сталі гледачамі і ўдзельнікамі музычнага казачнага прадстаўлення “Снежная каралева” ў тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску, расказала дырэктар школы І. А. Матэленак.

“Цуды на Каляды”
Піянерскія дружыны, акцябрацкія і цімураўскія атрады ўстаноў адукацыі раёна ў гэтыя пераднавагоднія дні праводзяць дабрачынную акцыю “Цуды на Каляды”, расказала старшыня раённага савета грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” Н. Л. Пятроўская.
Школьнікі сваімі рукамі робяць сувеніры, збіраюць канцылярскія тавары і іншыя падарункі, каб потым іх завезці дзецям з Обальскага прытулку і тым, хто падчас навагодніх святаў і Каляд знаходзіцца на лячэнні ў райбальніцы.

“Навагодняя казка”
Удзельнікі ўзорнага лялечнага тэатра “Батлейка” прымеркавалі да Новага года прэм’еру спектакля “Навагодняя казка”. З гэтым спектаклем у пераднавагоднія дні лялечны тэатр наведвае многія дзіцячыя садкі і школы раёна, расказала кіраўнік і мастацкі пастаноўшчык тэатра “Батлейка” К. М. Барабанава.

Святочная выстава
У чытальнай зале раённай бібліятэкі арганізавана пераднавагодняя святочная выстава. Тут можна не толькі прачытаць, як сустракаюць Новы год у розных краінах свету, але і прыняць удзел у бяспройгрышнай латарэі. Жадаючыя  таксама могуць купіць навагоднія сувеніры, зробленыя майстрамі Дома рамёстваў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №101 ад 30.12.2015г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *