Дарагія жанчыны Шуміліншчыны!
Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас з цудоўным святам – Днём жанчын!
Разам з ім у наш дом заўсёды прыходзяць вясна, любоў і надзея, сімваламі якіх па праву лічыцеся вы, слаўныя і мілыя матулі, сёстры, жонкі, дочкі і сяброўкі!
Жанчына – гэта ўвасабленне дабрыні, мудрасці і міласэрнасці. Яна – аснова і захавальніца духоўных каштоўнасцей грамадства.
Мы ганарымся тым, што ва ўсіх сферах матэрыяльнай вытворчасці і сацыяльна-культурнага комплексу раёна ёсць ваш значны ўклад. Без вашага ўдзелу немагчыма ўявіць работу прадпрыемстваў прамысловасці і аграпрамысловага комплексу, будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, сферы паслуг, устаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя і навукі.
Больш таго, на вас ляжыць клопат аб дамашнім ачагу, выхаванні дзяцей, стварэнні спрыяльнага клімату ў сям’і.
Дазвольце выказаць вам шчырую падзяку за праца-вітасць, цярпенне, самаадданасць і намаганні па забеспячэнні міру і згоды ў грамадстве.
Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя і шчасця вам, вашым родным і блізкім, добрага настрою і светлых пачуццяў, зямных чалавечых радасцей і даброт. Будзьце заўсёды прыгожымі і пяшчотнымі, любячымі і любімымі!