Всё про семейный капитал

Вопрос-Ответ Общество Семья

Усё пра сямейны капітал
Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 снежня 2014 года №572 «Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сямей, якія выхоўваюць дзяцей», з 1 студзеня 2015 года пры нараджэнні, усынаўленні (ўдачарэнні) трэцяга ці наступных дзяцей грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, маюць права на аднаразовае атрыманне безнаяўных грашовых сродкаў у памеры 10 000 долараў ЗША (сямейны капітал).
Асноўныя ўмовы
для атрымання сямейнага капіталу:
– нараджэнне, усынаўленне (ўдачарэнне) трэцяга ці наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня 2015 года да 31 снежня 2019 года ўключна;
– выхаванне ў сям’і не менш траіх дзяцей ва ўзросце да 18 год (з улікам дзяцей, якія нарадзіліся, былі ўсыноўлены (ўдачароны) ў перыяд з 1 студзеня 2015 года да 31 снежня 2019 года.). Пры гэтым дата нараджэння ўсыноўленага (ўдачаронага) дзіцяці па-вінна быць не раней 1 студзеня 2015 года;
– грамадзянства Рэспублікі Беларусь аднаго з бацькоў (маці (мачахі), бацькі (айчыма);
– пастаяннае пражыванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама дзяцей, улічваемых у складзе сям’і, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Права на назначэнне сямейнага капіталу  дадзена маці (мачасе) ў поўнай сям’і, бацьку ў няпоўнай сям’і, усынавіцелю (ўдачарыцелю). Калі ў поўнай сям’і маці (мачаха) не мае права на прызначэнне сямейнага капіталу (напрыклад, не з’яўляецца грамадзянкай Рэспублікі Беларусь), такое права мае бацька (айчым) пры выкананні вышэйназваных умоў.
Рэалізацыя права на прызначэнне сямейнага капіталу
Рэалізаваць права на прызначэнне сямейнага капіталу можна на працягу 6 месяцаў з дня нараджэння, усынаўлення (ўдачарэння) трэцяга ці наступных дзяцей. Сямейны капітал прызначаецца толькі адзін раз.
Склад сям’і вызначаецца на дату нараджэння, усынаўлення (ўдачарэння) трэцяга ці наступных дзяцей, пры нараджэнні, усынаўленні (ўдачарэнні) якіх сям’я набыла права на прызначэнне сямейнага капіталу.
Для прызначэння сямейнага капіталу грамадзяніну, які мае права на яго, неабходна асабіста ці праз свайго прадстаўніка звярнуцца ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган згодна з рэгістрацыяй па месцы жыхарства з усімі неабходнымі дакументамі.
Рашэнне ад прызначэнні (адмове) прымаецца ў месячны тэрмін з дня падачы заявы. Паведамленне аб прынятым рашэнні накіроўваецца грамадзяніну на працягу 5 дзён з дня яго прыняцця.
Для залічэння сродкаў сямейнага капіталу грамадзяніну, якому ён прызначаны, неабходна адкрыць у ААТ «ААБ Беларусбанк» дэпазітны рахунак «Сямейны капітал». Дэпазітны рахунак адкрываецца ў дзень падачы заявы з усімі неабходнымі дакументамі. Звярнуцца за адкрыццём дэпазітнага рахунку трэба не пазней 6 месяцаў з даты прыняцця рашэння аб прызначэнні сямейнага капіталу.
Права на распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу ўзнікае па заканчэнні 18 год з даты нараджэння дзіцяці, у сувязі з нараджэннем, усынаўленнем (удачарэннем) якога сям’я набыла права на прызначэнне сямейнага капіталу.
Рэалізаваць права на зварот за распараджэннем сродкамі сямейнага капіталу грамадзяне могуць на працягу 3 год па дасягненні 18 год з даты нараджэння дзіцяці, у сувязі з нараджэннем, усынаўленнем (удачарэннем) якога сям’я набыла права на назначэнне сямейнага капіталу.
Датэрміновая рэалізацыя сродкаў сямейнага капіталу
Сродкі сямейнага капіталу могуць быць рэалізаваны датэрмінова (ў поўным аб’ёме альбо па частках) незалежна ад перыяду часу, прайшоўшага з даты прызначэння сямейнага капіталу, на атрыманне членам (членамі) сям’і платных медыцынскіх паслуг, аказваемых арганізацыямі аховы здароўя, у парадку і па пераліку, вызначаемымі Міністэрствам аховы здароўя.
Звярнуцца ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган за датэрміновым распараджэннем сродкамі сямейнага капіталу можа грамадзянін, якому прызначаны сямейны капітал. У выпадку, калі грамадзянін, якому прызначаны сямейны капітал, не адносіцца да члена сям’і, які мае права на распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу, і ў іншых выпадках, калі зварот такога грамадзяніна немагчымы, звяртацца можа адзін з паўналетніх членаў сям’і ці законны прадстаўнік непаўналетняга члена сям’і.
Пры датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу долі сямейнага капіталу членам сям’і не выдзяляюцца.
Рашэнне аб датэрміновым распараджэнні (адмове ў датэрміновым распараджэнні) сродкамі сямейнага капіталу прымаецца ў месячны тэрмін з дня падачы грамадзянінам заявы пра датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу.
Паведамленне аб прынятым рашэнні накіроўваецца грамадзяніну, падаўшаму заяву аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу, на працягу 5 дзён з дня яго прыняцця. Копія рашэння мясцовага выканаўчага і распарадчага органа выдаецца пры звароце грамадзяніна асабіста ці праз яго прадстаўніка.
Іншым паўналетнім членам сям’і (законным прадстаўнікам непаўналетніх членаў сям’і) па іх патрабаванні выдаецца копія рашэння аб датэрміновым распараджэнні (адмове ў датэрміновым распараджэнні) сродкамі сямейнага капіталу.
Для выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу грамадзяніну, у адносінах якога прынята рашэнне аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу, неабходна звярнуцца з адпаведнай заявай ў падраздзяленне ААТ “ААБ Беларусбанк” па месцы адкрыцця дэпазітнага рахунку ці згодна з рэгістрацыяй па месцы жыхарства. Рэалізаваць права на такі зварот грамадзянін можа да дасягнення тэрміну дзеяння заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя аб патрэбнасці ў атрыманні членам (членамі) сям’і платных медыцынскіх паслуг, аказваемых арганізацыямі аховы здароўя па пераліку, вызначаемаму Міністэрствам аховы здароўя, для датэрміновага выкарыстання сямейнага капіталу, але не пазней дня заканчэння 18 год з даты нараджэння дзіцяці, у сувязі з нараджэннем, усынаўленнем (удачарэннем) якога сям’я набыла права на назначэнне сямейнага капіталу.
Святлана ВАЛЕКАВА, начальнік упраўлення па працы, занятасці
і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Надрукавана ў №98 ад 15.12.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *