Демография по-шумилински: октябрь и ноябрь 2015 года

Актуалии Новости Общество

У кастрычніку нарадзіліся:
Андрэева Мілана (Лялюгі);
Байдакоў Аляксандр (Светласельскі);
Ваканава Анастасія (Навікі);
Воранава Сафія (Шуміліна);
Зуеў Серафім (Шуміліна);
Зянькова Елізавета (Шуміліна);
Кавалеўская Сафія (Добрына);
Кавалёва Вікторыя (Мікіціха);
Кавалёва Валерыя (Мікіціха);
Лазука Мілана (Шуміліна);
Масько Дзяніс (Мішкавічы);
Міронаў Яраслаў (Шуміліна);
Пальвінская Вольга (Шуміліна);
Прыгун Максім (Шэлягі);
Сабалеўскі Іван (Шуміліна);
Сотнікаў Мікіта (Шуміліна);
Спірыдзенка Вадзім (Обаль);
Старкова Анастасія (Башні);
Хобатаў Дзяніс (Шуміліна);
Шавяка Кірыл (Шуміліна);
Шульц Аляксандр (Обаль);
Яскевіч Марыя  (Светласельскі).
У лістападзе нарадзіліся:
Вараб’ёў Сямён (Сіроціна);
Іванова Ксенія (Андрэева);
Іваноў Юрый (Башні);
Багатка Мілана (Шуміліна);
Глушнёва Ганна (Шуміліна);
Дземянцей Сафія (Шуміліна);
Казадаеў Максім (Мікіціха);
Кляцкова Марыя (Обаль);
Красікаў Уладзіслаў (Шуміліна);
Маларасіянцава Марыя (Шуміліна);
Манак Герман (Шуміліна);
Маціяўскас Павел (Шуміліна);
Мацуганаў Станіслаў (Шуміліна);
Новікава Паліна (Шуміліна);
Пенкіна Сафія (Слабада);
Прыгун Аляксандр (Кардон);
Селязнёва Ева (Крывое Сяло);
Скавародкін Міраслаў (Амбросавічы);
Спірыдава Соф’я (Обаль);
Трукан Ева (Сіроціна);
Фядотаў Герман (Кардон);
Шавяка Станіслаў (Светласельскі);
Шакуць Багдан (Мішкавічы).
У кастрычніку-лістападзе ў раёне нарадзілася 54 дзіцяці. На 20 хлопчыкаў і дзяўчынак пабагацела Шуміліна, па 5 дзяцей нарадзіліся на тэрыторыі Мікалаеўскага  і Светласельскага сельвыканкамаў, па 4 – у Лаўжанскім і Обальскім, трое – ў Сіроцінскім сельсавеце, па двое – у Дабейскім і Каўлякоўскім сельсаветах.
Па 14 шлюбаў у кастрычніку і лістападзе
Аднолькавая колькасць шлюбаў –  14 – была зарэгістравана на Шуміліншчыне ў кастрычніку і лістападзе. Цікава, што летась у лістападзе зноў жа 14 пар згулялі вяселле, а вось у кастрычніку толькі на адну пару больш.
У прыватнасці, у кастрычніку з агульнай колькасці маладажонаў 10 пар прыйшлі аформіць шлюб у аддзел загсу райвыканкама, 2 пары адправіліся ў Лаўжанскі сельвыканкам, па адной – у Дабейскі і Светласельскі сельвыканкамы.
У лістападзе 6 пар зарэгістравалі шлюб у аддзеле загсу райвыканкама, астатнія пары зрабілі гэта ў мясцовых сельвыканкамах: 3 пары – у Светласельскім, 2 пары – у Мікалаеўскім, па адной пары – у Дабейскім, Лаўжанскім і Обальскім сельвыканкамах.
Разводы
У кастрычніку-лістападзе суд Шумілінскага раёна разгледзеў  чатыры справы аб скасаванні шлюбу. Ва ўсіх разведзеных сем’ях ёсць дзеці. Ва ўсіх выпадках іскі аб скасаванні шлюбу падалі жанчыны.  Яшчэ  18 сямейным парам суд Шумілінскага раёна даў тэрмін на прымірэнне.
У аддзеле загсу райвыканкама ў кастрычніку адна пара скасавала шлюб, у лістападзе – ніводная.
Пазбаўленне бацькоўскіх правоў
У кастрычнку-лістападзе судовым рашэннем была пазбаўлена бацькоўскіх правоў у адносінах да сваіх непаўналетніх дзяцей  грамадзянка Грачуха з аграгарадка Мікіціха.
Страты
У кастрычніку-лістападзе ў нашым раёне пайшлі з жыцця 54 чалавекі (27 жанчын і столькі ж мужчын).  33 чалавекі памерлі ў вёсках раёна, 21 – у Шуміліне і Обалі. Сярод памерлых – 8 працаздольнага ўзросту.
17 чалавек пайшлі з жыцця па прычыне хвароб сістэмы кровазвароту, 6 – ад новаўтварэнняў, 4 – ад знешніх прычын смерці, 11 – ад старасці.
Надрукавана ў №98 ад 15.12.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *