Дети в Обольском приюте ждут подарков. Станьте для них Дедом Морозом

Актуалии Общество

Дапаможам дзецям у прытулку!
З 10 снежня 2015 года па 10 студзеня 2016 года ў нашай краіне праводзіцца навагодняя рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”.
Ва ўсе часы дзелавыя, прадпрымальныя людзі імкнуліся не толькі дасягнуць матэрыяльнага поспеху, але і пакінуць свой след у гісторыі горада, краіны, запомніцца добрымі справамі. Просім кіраўнікоў устаноў і прадпрыемстваў, прадпрымальнікаў, жыхароў нашага раёна прыняць удзел у дабрачыннай акцыі.
За дзесяць гадоў работы прытулка ў Обалі ў яго сценах атрымалі дапамогу і падтрымку 529 дзяцей. У час знаходжання ў прытулку дзеці ахутаны ўвагай і клопатам работнікаў, педагогаў, але ніхто не можа замяніць ім цяпло і ўтульнасць хатняга ачага ў акружэнні любячых бацькоў.
Лічба “10” у даце правядзення акцыі для нашага аддзялення “Дзіцячы сацыяльны прытулак” сімвалічная. Сёлета ў прытулка маленькі юбілей – яму 10 гадоў. Але будынку, у якім ён месціцца, ужо 32 гады, патрабуецца рамонт, замена вокнаў, дзвярэй, лямп дзённага асвятлення.
Будзем удзячныя ўсім, хто дапаможа як дзецям, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі, так і самому прытулку.
З канкрэтнымі пытаннямі можна звяртацца па тэлефонах: 4-57-48 – дырэктар Бабарэка Таццяна Мікалаеўна, 3-63-48 – загадчык прытулка Лузгіна Таццяна Святаславаўна.
Адміністрацыя ДУА “Шумілінскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр”.
Надрукавана ў № 97 ад 11.12.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *