Юридическую консультацию даёт Егор Жданов

Вопрос-Ответ Общество

Работа ў выхадныя дні
У юрыдычную кансультацыю нярэдка звяртаюцца з просьбай даць кансультацыю аб рабоце і аплаце ў выхадныя дні. Сёння ўсе нюансы, звязаныя з гэтым пытаннем, каменціруе загадчык юрыдычнай кансультацыі Шумілінскага раёна Ягор ЖДАНАЎ:
– Згодна з арт. 142 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь работа ў выхадныя дні дапускаецца па прапанове наймальніка і толькі са згоды работніка ці па ініцыятыве работніка са згоды наймальніка, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных арт. 143 ПК.
Наймальнік мае права прыцягваць работніка да работы ў яго выхадны дзень, без згоды работніка ў наступных выключных выпадках для:
– папярэджання катастрофы, вытворчай аварыі, выканання работ, неабходных для неадкладнага ўхілення іх наступстваў ці наступстваў стыхійнага бедства;
– папярэджання няшчасных выпадкаў;
– ухілення выпадковых ці нечаканых абставін, якія могуць парушыць ці парушылі нармальнае функцыянаванне водазабеспячэння, газазабеспячэння, ацяплення, асвятлення, каналізацыі, транспарту, сувязі;
– аказання медыцынскім персаналам экстранай меддапамогі.
Дапускаецца выкарыстанне работніка для работы не больш чым 12 выхадных дзён у год.
Прыцягненне да работы ў выхадны дзень афармляецца загадам (распараджэннем) наймальніка. Права прыцягнуць работніка да работы ў выхадныя дні належыць кіраўніку прадпрыемства, арганізацыі, установы ці ўпаўнаважанай ім на гэта службовай асобе.
За кожную гадзіну работы ў выхадныя дні звыш зарплаты, налічанай за ўказаны час, робіцца даплата: работнікам са здзельнай аплатай працы – не ніжэй здзельных расцэнак; работнікам з пагадзіннай аплатай працы – не ніжэй гадзінных тарыфных ставак (акладаў).
Канкрэтны памер даплаты ў бюджэтных арганізацыях, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыроўнены па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, устанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь, у іншых арганізацыях –  працоўным дагаворам і (ці) лакальным нарматыўным прававым актам.
За работу ў выхадны дзень узамен даплаты са згоды работніка можа прадастаўляцца неаплачваемы дзень адпачынку.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 96 ад 08.12.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *