Шумілінскім РАУС вышукваецца прапаўшая без вестак
ЖОЛУДЗЕВА Яўгенія Рыгораўна, 01. 01. 1941 г. н., ураджэнка в. Прыгунова Шумілінскага раёна, якая пражывала ў в. Добрына, вул. Сонечная, д. 4.
17 лістапада 2015 года ў 16.40 яна пайшла з дома Шалковай Вольгі Яфрэмаўны, якая пражывае ў вёсцы Добрына па вул. Першамайскай, 10, дадому і з таго часу яе месцазнаходжанне невядома.
Прыкметы: на выгляд 75-80 год, хударлявага целаскладу, сярэдняга росту, валасы сівыя, зачэсаны назад, твар смуглы, вочы шэрыя.
Была апранута: сукенка сіняга колеру, целагрэйка чорнага колеру, хустка сіняга колеру, гумавыя боты цёмна-зялёнага колеру.
Просім грамадзян, якія што-небудзь ведаюць аб месцазнаходжанні Жолудзевай Я. Р. , паведаміць у бліжэйшы орган міліцыі.
Кантактныя тэлефоны: 4-14-74, 4-10-41 (аддзел крымінальнага вышуку Шумілінскага РАУС), 4-10-02 (дзяжурная часць Шумілінскага РАУС), 712-62-13 (МТС) або па тэлефоне 102 у бліжэйшы орган міліцыі.
Надрукавана ў № 96 ад 08.12.2015 г.