О том, как изменить фамилию, рассказывает начальник отдела загса Шумилинского райисполкома Ирина Киселевич

Общество

Ці можна змяніць прозвішча сыну?

Зараз я знаходжуся ў другім шлюбе, у мяне іншае прозвішча.  Як змяніць прозвішча майму непаўналетняму сыну?

– Змяненне прозвішча робіцца органам загсу па месцы складання запісу акта аб нараджэнні дзіцяці на падставе рашэння органаў апекі і папячыцельства. Калі бацькі пражываюць асобна і бацька, з якім пражывае дзіця, жадае прысвоіць яму сваё прозвішча, органы апекі і папячыцельства вырашаюць гэтае пытанне ў залежнасці ад інтарэсаў дзіцяці і з улікам думкі другога з бацькоў. Пры немагчымасці ўстанаўлення яго месца знаходжання, пазбаўленні яго бацькоўскіх правоў, прызнанні недзеяздольным, а таксама ў выпадках ухілення без уважлівых прычын ад выхавання і ўтрымання дзіцяці, улічваць думку гэтага бацькі не абавязкова.

Я нарадзілася ў  1950 годзе. Атрымала паўторнае пасведчанне аб нараджэнні з прочыркам у графах “імя па бацьку” і “месца нараджэння”. Ці правамерна гэта?

– Так, правамерна. Калі ў запісе акта грамадзянскага стану, на падставе якога выдаецца паўторнае пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі акта грамадзянскага стану, звесткі адсутнічаюць, у бланку пасведчання ставіцца прочырк. Паколькі ў бланках запісаў актаў з 20-х па 50-ыя гады мінулага стагоддзя адсутнічалі графы “імя па бацьку” і “месца нараджэння”, у бланку пасведчання аб нараджэнні ставіцца прочырк.

Аднак у гэтым выпадку заканадаўча прадугледжана працэдура ўнясення змяненняў у запісы актаў грамадзянскага стану. Для гэтага неабходна звярнуцца ў аддзел загсу па месцы жыхарства альбо па месцы захоўвання запісу акта грамадзянскага стану для ўнясення змяненняў у запіс. Варта прад’явіць пакет дакументаў: дакумент, які сведчыць асобу; пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі акта грамадзянскага стану, якое падлягае абмену ў сувязі з унясеннем змянення; дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць падстаў для ўнясення змянення.

Ірына КІСЯЛЕВІЧ, начальнік аддзела загсу райвыканкама.

Надрукавана ў № 94 ад 01.12.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *