1 декабря — Всемирный день борьбы со СПИДом

Здоровье Общество

Галоўнае – уласная адказнасць кожнага

На мінулым тыдні адбылося пасяджэнне раённага міжведамаснага каардынацыйнага савета па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі, інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам (далей – ІПП).

Перад пачаткам работы савета галоўны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Сяргей Конышаў падкрэсліў, што ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, назіраецца рост выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Найбольшае распаўсюджванне інфекцыі назіраецца ў Гомельскай вобласці (8 744 выпадкі), Мінскай вобласці (2 756) і Мінску (3 306). Што датычыцца Віцебскай вобласці, то тут на 1 лістапада 2015 года зарэгістраваны 1 051 выпадак ВІЧ-інфекцыі. Лідзіруюць Лёзненскі, Талачынскі, Віцебскі, Бешанковіцкі, Гарадоцкі і Полацкі раёны.

У Шумілінскім раёне ў гэтым годзе зарэгістраваны 1 выпадак ВІЧ-інфекцыі. Намеснік галоўнага ўрача раёна Ала Карапузава падрабязна спынілася на той рабоце, якую праводзяць шумілінскія медыкі па прафілактыцы і выяўленні ВІЧ-інфекцыі. Ала Анатольеўна адзначыла, што ў гэтым годзе павялічылася колькасць пацыентаў, якія прайшлі абследаванне на ВІЧ-інфекцыю. Яна, дарэчы, расказала, што сёння для таго, каб праверыцца на наяўнасць ІПП, не абавязкова ехаць у Віцебск. Можна здаць аналізы ў раённай паліклініцы, якая заключыла дагавор аб паслугах з Віцебскім скурана-венералагічным дыспансерам. Гэта будзе каштаваць танней, чым у Віцебску, ды і час эканоміцца.

Галоўны ўрач ЦРБ Канстанцін Баканаў паведаміў, што сёння лячэнне аднаго хворага на ВІЧ/СНІД абыходзіцца дзяржаве ў тры тысячы долараў у год. Канстанцін Фёдаравіч перакананы, што прафілактыку ВІЧ трэба весці па ўсіх накірунках, вядома, трэба ўдасканальваць медыцынскія сродкі, метады лячэння, весці асветніцкую работу. Але галоўнае – уласная адказнасць кожнага за сваё здароўе.

Аліна ПЯТРОВА.

Надрукавана ў № 94 ад 01.12.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *