Шумилинский район: демография – плюсы и минусы января

Новости Общество

У студзені нарадзіліся: 6 дзяўчынак і 18 хлопчыкаў. Віншуем з днём нараджэння
Аверчанку Цімура (Шуміліна);
Барысевіч Ксенію (Мікалаёва);
Глушнёву Марыю (Шуміліна);
Голубева Руслана (Амбросавічы);
Гудкову Іларыю (Шуміліна);
Гушчу Яўгенія (Мікалаёва);
Загадскага Арсенія (Обаль);
Казакевіча Сяргея (Слабада);
Канстанцінава Кірыла (Язвіна);
Канстанцінава Максіма (Язвіна);
Купрэева Арсенія (Мішкавічы);
Новікава Яраслава (Шуміліна);
Пальвінскага Арцёма (Шуміліна);
Паўлава Арцёма (Обаль);
Рабцаву Ганну (Шуміліна);
Рудзькову Магдаліну (Мікіціха);
Саўчанку Захара (Слабада);
Сафончыка Арцёма (Кардон);
Сідарэнку Андрэя (Шуміліна);
Скальзаева Цімафея (Шуміліна);
Скрыпкіну Аліну (Обаль);
Спірыдава Сяргея (Обаль);
Федзяёва Сяргея (Шуміліна);
Цімошчанку Дзяніса (Шуміліна).
6 разоў крычалі “горка!”
Нягуста ў студзені ў раёне было з вяселлямі. Зарэгістравана ўсяго толькі 6 шлюбаў. Аддзел ЗАГСу віншаваў у студзені маладажонаў з за-ключэннем шлюбу толькі 2 разы, адна рэгістрацыя была ўрачыстай. Столькі ж шлюбаў зарэгістравана ў Светласельскім сельвыканкаме. Па аднаму шлюбу зарэгістравалі ў Мікалаёўскім і Лаўжанскім сельсаветах.
Сямейная цеплыня
У раёне 51 дзіця пражывае ў 44 апякунскіх сем’ях, 25 – у 18 прыёмных. Па пытаннях усынаўлення, афармлення апякунства тэлефануйце ў аддзел адукацыі (т. 4-22-73).
Пазбаўленне бацькоўскіх правоў
У студзені судом Шумілінскага раёна была пазбаўлена бацькоўскіх правоў грамадзянка Арлова з Язвіна ў адносінах да яе непаўналетняга сына.
Разводы
У снежні суд Шумілінскага раёна не скасаваў ніводнага шлюбу. Васьмі сем’ям без дзяцей і адзінаццаці з дзецьмі дадзены тэрмін на прымірэнне.
Страты
У студзені ў раёне памерла 44 чалавекі, у тым ліку 11 – працаздольнага ўзросту. 13 чалавек памерлі ў Шуміліне і Обалі, 31 – у вёсках раёна. Сярод прычын смерці на першым месцы – хваробы сістэмы кровазвароту, па гэтай прычыне памёр 21 чалавек. Ад старасці пайшлі з жыцця 4 чалавекі.
У студзені ў раёне зарэгістраваны адзін суіцыд.
За студзень на Шуміліншчыне адбылося 7 пажараў, урон ад якіх склаў 13 мільёнаў. Пашкоджаны 4 жылыя дамы і адна лазня. На пажары выратаваны 3 чалавекі, 13 гаспадарскіх пабудоў і матэрыяльных каштоўнасцей на 45 мільёнаў.
У студзені ў раёне адбыліся два дарожна-транспартныя здарэнні. Два чалавекі загінулі, тры атрымалі цялесныя пашкоджанні.
Надрукавана ў №16 ад 1.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *