7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
Паважаныя землякі!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас
з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
Памяць пра важнейшую падзею мінулага стагоддзя – даніна павагі пакаленню нашых продкаў, якія стваралі вялікую шматнацыянальную дзяржаву – Савецкі Саюз, тым, хто адстаяў свабоду Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, узняў з руін і папялішчаў гарады і пасёлкі, пасылаў у космас першыя спадарожнікі, ствараў вытворчыя комплексы і сацыяльную інфраструктуру.
Узяўшы ўсё лепшае з савецкага перыяду, Рэспубліка Беларусь працягвае развівацца, займае годнае месца ў сусветнай супольнасці. Галоўныя дасягненні суверэннай Беларусі – мір і стабільнасць, эфектыўная дзяржаўная ўлада, моцная сацыяльная палітыка, згода і адзінства беларускага народа.
Напярэдадні свята прыміце сардэчныя пажаданні міру, стабільнасці і фінансавага дабрабыту, моцнага здароўя, радасці і шчасця!
Святкаванне Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі пройдзе ў Шуміліне 6 лістапада
15.30 – ускладанне кветак да помніка У. І. Леніна, на брацкія могілкі.
16.00 – тэатралізаваны канцэрт “Вехі гісторыі” (раённы цэнтр культуры).
Надрукавана ў № 87 ад 06.11.2015 г.