1 марта – Международный день борьбы с наркотиками

Здоровье Общество

Наркаманія, як пажар!
Статыстыка няўмольная: у свеце больш за дзвесце мільёнаў чалавек звязалі сваё жыццё путамі наркотыкаў.
На 1 студзеня бягучага года ў Віцебскай вобласці на ўсіх відах наркалагічнага ўліку стаяла 1250 чалавек, якія ўжываюць псіхаактыўныя рэчывы, з іх 936 (74,9%) ужываюць непасрэдна наркатычныя сродкі, 314 (25,1%) – таксічныя рэчывы. У нашым раёне пастаўлена на ўлік 6 чалавек, якія эпізадычна ўжывалі таксічныя рэчывы. Але, як правіла, рэальная колькасць наркаспажыўцоў недзе разоў у 10-15 перавышае афіцыйныя даныя. Асноўную групу нарказалежных складаюць асобы да 35 год.
У апошнія гады пры лячэнні наркаманіі дастаткова паспяхова выкарыстоўваецца так званая замяшчальная тэрапія. У нашай рэспубліцы прымяняецца афіцыйна зарэгістраваны прэпарат у выглядзе пітнога раствору “метадона гідрахларыд”. Але на заключным этапе лячэння для поўнай рэабілітацыі і рэінтэграцыі  пралечаным ад наркаманіі патрабуецца інтэнсіўная дапамога на ўсіх узроўнях ад працаўладкавання да вырашэння жыллёвых, бытавых, псіхалагічных пытанняў. І тут неабходна падключацца родным, сябрам, калегам, участковым міліцыянерам і дактарам, святарам, адным словам, усім, хто можа дапамагчы чалавеку вярнуцца да жыцця без наркотыкаў.
Заставацца ў баку ад праблемы наркаманіі нельга нікому, бо яна, як пажар: своечасова не патушыш – пяройдзе ў суседні дом.
В. БАГДАНОВІЧ, урач-нарколаг ЦРБ.
Надрукавана ў №16 ад 1.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *