“Моладзь – за бяспеку!”
Другі этап рэспубліканскай акцыі “Моладзь – за бяспеку!” прайшоў у Шумілінскай СШ №2 і ў Обальскай СШ.
У актавых залах школ сабраліся актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, а таксама тыя, хто пажадаў папоўніць рады аб’яднання.
На першым этапе дзеці з гэтых устаноў наведвалі ветэранаў вайны і адзінока пражываючых пенсіянераў, аказвалі шэфскую дапамогу. А пасля расказвалі пра праведзеную работу. Сям’я юных выратавальнікаў-пажарных у гэтыя дні папоўнілася трыццаць адным хлопцам і дзяўчынкай. Кожны з іх ганарыцца сваёй прыналежнасцю да гэтай маладзёжнай арганізацыі.
Трэці этап рэспубліканскай акцыі адбыўся ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі.
Вядучыя расказалі пра дзейнасць раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, яго структуру, мэты і задачы, а таксама правялі прэзентацыю газеты “Юны выратавальнік”.
Спецыяліст РАНС Лінкевіч Л. А. правяла пазнавальную віктарыну, дзе можна было ў гульнявай форме прадэманстраваць свае веды пра бяспеку.
Усе ўдзельнікі акцыі атрымалі брашуры “Што рабіць, калі…” і “Вучым правілы бяспечнасці разам!”.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 86 ад 03.11.2015 г.