Ну, заяц, берегись! С 7 ноября открывается охота на зайца

Мир увлечений Экология

Адкрываецца паляванне на зайца
Згодна з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання з першай суботы лістапада па апошнюю нядзелю студзеня ў светлы час сутак дазволена паляванне на зайца-беляка, зайца-русака (жывёлу любога полу і ўзросту). Спосабы палявання: ружэйны (з засады, з падыходу, загонам) з выкарыстаннем гладкаствольнай паляўнічай зброі з патронамі, начыненымі шротам, паляўнічых сабак усіх парод; паляванне без ружжа  – з дапамогай хартоў (борзая – рус.), лоўчых птушак.

Таксама ў гэты перыяд адкрываецца паляванне на вавёрку, куніцу лясную, куніцу каменную, норку амерыканскую, андатру, тхара ляснога (жывёлу любога полу і ўзросту). Спосабы палявання: ружэйны (з падыходу і з паляўнічымі сабакамі) з выкарыстаннем гладкаствольнай паляўнічай зброі з патронамі, начыненымі шротам, наразной паляўнічай зброі калібру 5,6 мм, паляўнічай пнеўматычнай зброі з дульнай энергіяй звыш 7,5 джоўляў, але не больш за 25 джоўляў, паляўнічых сабак усіх парод акрамя гончых і хартоў; паляванне без ружжа – капканы № 0-3, пасткі (акрамя петляў).
Васіль НОВІКАЎ, начальнік Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў № 85 ад 30.10.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *