Районные новости: Пётр Сайковский из Мишневич спас старика из горящего дома, АПК района готовится к весенне-полевым работам

Актуалии Новости

Гераізм
Пётр Уладзіміравіч Сайкоўскі з Мішневіч стаў сапраўдным героем. Калі ў аграгарадку загарэўся жылы дом, Пётр не разгубіўся – кінуўся на дапамогу гаспадару. Выцягнуў з палаючага дома пажылога чалавека, гэтым самым уратаваў яму жыццё. Такі геройскі ўчынак варты сапраўднага мужчыны.
Ветэраны
У аддзеле ўнутраных спраў райвыканкама прайшоў справаздачны сход ветэранскай арганізацыі былых работнікаў РАУС, на якім прысутнічаў начальнік упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама А. Ц. Найдзенка. Заслуханы даклад старшыні ветэранскай арганізацыі У. М. Калеснікава, зацверджаны план работы на бягучы год.
Нарада
У Лепелі прайшла абласная нарада, прысвечаная падрыхтоўцы да вясенне-палявых работ. З нашага раёна на нарадзе прысутнічаў намеснік начальніка райсельгасхарчу па раслінаводству В. У. Коваль. Разглядаліся пытанні высеву новых гатункаў зерневых, кукурузы, рапсу, пасадкі бульбы.
Насенне
Камітэтам сельскай гаспадаркі і харчавання Віцебскага аблвыканкама нашаму раёну выдзелена 130 тон элітнага насення зерневых. Па гаспадарках будуць размеркаваны 90 тон ячменю гатункаў “Гонар” і “Бровар”, 30 тон пшаніцы “Банці”, 10 тон аўса “Стралец”.
Падрыхтавала
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №15 ад 25.02.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *