Глыбокая ўдзячнасць і паважлівыя адносіны да жанчын-маці ва ўсе часы былі і застаюцца галоўнымі рысамі беларускага народа.
Няма на зямлі такой дзейнасці, якая б магла па сваёй грамадскай значнасці канкурыраваць з нараджэннем і выхаваннем дзяцей.
Усім лепшым, чым можа ганарыцца нацыя, мы абавязаны маці — крыніцы жыццёвых і духоўных сіл чалавека.
Менавіта жанчына-маці душэўнай шчодрасцю і невычэрпнай энергіяй, дабрынёй і цярпеннем, справядлівымі адносінамі і бязмежнай любоўю стварае дабрабыт у сям’і.
Усе меры дзяржаўнай палітыкі ў адносінах жанчыны накіраваны на тое, каб маці былі спакойнымі за будучае сваіх дзяцей.
Паважаныя жанчыны!
Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з цудоўным святам — Днём маці.
Наша вялікая ўдзячнасць усім маці за тое, што вы з гонарам выконваеце свой святы мацярынскі абавязак.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, упэўненасці і спакою, радасці і шчасця.
Няхай ваша самаадданая і штодзённая праца вернецца да вас цяплом, увагай, клопатам і ўдзячнасцю дзяцей і ўнукаў.
Надрукавана ў №80 ад 13.10.2015 г.